Анімацыйную экскурсію «Раство і Новы год з князем Вітаўтам»
29.10.2009 10:37
—
Новости Культуры
|
Турпрадпрыемства «Краіна замкаў» распрацавала анімацыйную экскурсію «Раство і Новы год з князем Вітаўтам». Пра гэта паведаміў дырэктар турпрадпрыемства Аляксандр Варыкіш 28 кастрычніка на прэзентацыі экскурсійных тураў у Мінску. Экскурсія дазваляе адзначыць зімнія святы ў сярэднявечных традыцыях. Пастаноўшчыкі анімацыі вырашылі, што месца Дзеда Мароза павінен заняць такі персанаж, як Святы Мікалай, якога пад Раство чакалі нашы продкі. Экскурсія праходзіць праз Рубяжэвічы, Івянец і Ракаў. Яе апошні пункт прызначэння — Мінская абласная спартыўна‑аздараўленчая база «Галактыка». У цэнтры анімацыі — падзеі, звязаныя з чаканнем Святога Мікалая. Іх актыўны ўдзельнік — князь Вітаўт. Ён збірае харугву з удзельнікаў экскурсіі, каб спыніць крыжакоў, якія не жадаюць дапусціць прыход святога. У Івянцы адбываецца кульмінацыйная падзея анімацыі — штурм замка крыжакоў. Пасля перамогі адзначаецца прыход зімніх свят: удзельнікі экскурсіі частуюцца нацыянальнымі стравамі, слухаюць сярэднявечную музыку і развучваюць танцы таго часу. «Мы спадзяемся, што гэта праграма дасць запал бадзёрасці на ўсе святы і на новы год», — адзначыў распрацоўшчык экскурсіі. Анастасія Янушэўская, Глядзі яшчэ: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распрацавала турпрадпрыемства «Краіна замкаў»
|
|