На радзіме Аляксандра Лукашэнкі робяць вусатыя цацкі
31.10.2009
—
Новости Культуры
|
На стале ў працаўнікоў цэха – памятны здымак, зроблены ў часе наведвання цэха самім Лукашэнкам. Хоць векапомны прыезд быў два гады таму, 17 жніўня 2007 года, кожны працаўнік памятае візыт дэталёва. Еўрарадыё: Прыязджаў да вас прэзідэнт? Працаўніца: Прыязджаў! Быў у Копысі, зайшоў да нас у цэх, паглядзеў – і сказаў, трэба расшырыць кераміку. Спадабалася, значыцца, нашая кераміка!.. Цяпер нам будуюць новы цэх. Еўрарадыё: А заробкі ў вас добрыя? Працаўніца: У сярэднім 500 тысяч. У нас прадукцыю бяруць і са Смаленску, і з Мурманску, і з Ленінграду, з Масквы. Магілёў вельмі добра бярэ. Дзеці часта з экскурсіямі бываюць – вельмі шмат купляюць. Еўрарадыё: А вы помніце час, калі Лукашэнка жыў тут, яшчэ не быў прэзідэнтам? Працаўніца: Жыць та жыў, але мы яго не ведалі. Асабіста яго не запомнілі. Еўрарадыё: А зараз я гляджу ў вас так усё адбудавана – адчуваеце падтрымку славутага земляка? Працаўніца: Адчуваем. І дай Бог яму здароўя! І няхай правіць яшчэ! Еўрарадыё: А што ён зрабіў для Копысі? Працаўніца: Шмат што. Галоўнае – мост цераз Дняпро. Не баімся цяпер дзяцей адпускаць, па лёдзе раней людзі хадзілі, тапіліся. А цяпер – едзь хоць у Воршу, хоць у Шклоў, хоць у Магілёў. Цяпер очань пракрасна, што ёсць мост. У нас ёсць два заводы, трэці будуецца. Чыстата, парадак, красата!.. Іншая працаўніца таксама была на гістарычнай сустрэчы. Але, кажа, найперш прасіла кіраўніка дзяржавы не пра ўласны дабрабыт, а каб пабудаваў новы цэх. Еўрарадыё: А вы прысутнічалі, калі прэзідэнт прыязджаў? Другая працаўніца: Прысутнічала. Распрашываў, як мы жывём, як у нас справы ідуць у цаху. Еўрарадыё: І што вы яму сказалі? Другая працаўніца: Што нармальна ідуць дзяла. Еўрарадыё: А вам падабаецца тут працаваць? Другая працаўніца: Каб не падабалася, то не працавала б!.. Еўрарадыё: А вы адчуваеце гонар, што прэзідэнт адсюль? Другая працаўніца: Канешне, адчуваем! Еўрарадыё: А калі прыязджаў, папрасілі ў яго нешта? Другая працаўніца: А што мы можам папрасіць? Еўрарадыё: Ну, каб заробак падняў... Другая працаўніца: Мы не гаварылі пра заробак. Мы ўжо гаварылі каб нам цэх новы зрабілі, благаўстроілі яго… Кінулася ў вочы, што многія статуэткі ў копыскім цаху вырабляюцца з даволі характэрнымі вусамі. Як у казачнага Дзеда-баюна ці Лесуна. Я нерашуча запытаўся, чаму не робяць сувенірных фігурак самога Лукашэнкі. На гэта працаўніца сур’ёзна адказала, што “патрабуецца, напэўна, дазвол – як на герб ці сцяг”. Але заўпэўніла, што іхным мастакам гэта пад сілу -- з кавалка гліны яны могуць вырабіць "што хочаш"! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працаўніцы керамічнага цэху г.п. Копысь лёгка вырабляюць цыцкастых дзевак, жабак у кароне, парсючкоў – і кажуць, што запраста вырабілі б фігурку прэзідэнта, але баяцца без дазволу “зверху” |
|