«Троіцы»-10 гадоў!. 21.by

«Троіцы»-10 гадоў!

31.10.2009 15:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Троіца". фота - troitsa.net

Вось так цішком-нішком, купальскае кола з назвай «Троіца» ужо 10 гадоў у дарозе. Заснаваная ў 1999 годзе, этна-трыё займаецца спалучэннем цяпершчыны і завядзёнкі, з пашанай да жывога спракаветнага гуку, стварае сучаснае. Незаступным кіраўніком «Троіца» з"яўляецца мультыінструменталіст Іван Кірчук, адна з заўважных постацяў у беларускай этнакультуры. Гурт, які выконвае народную музыку, аб"ездзіў увесь свет, запісаў 5 альбомаў, сярод якіх такія шэдэўры «Журавы» і «Сон-трава», а таксама браў удзел у запісы саўндтрэкаў кінастужак «Маленькія ўцекачы» і «Тры талеры».

Як Троіца будзе адзначаць сваё дзесяцігоддзе? 15 лістапада ў вялікай залі КЗ «Мінск» адыграе вялікі сольны канцэрт «Аўтабаны і менестрэлі».

На сцэне мы ўбачым «Троіцу» нета. «Разаграваць нас ніхто не будзе — мы дамо рады ўтрох, — кажа Іван Кірчук. — Колісь у Маскве мы самі разагравалі Massive Attack: скажу шчыра было некамфортна. Да таго ж мы супраць разагравання як такога, мы хутчэй хацелі б пагружаць у даўнейшыя мелодыі і старажытныя пульсацыі».

Музыкі абяцаюць, што атсутнасць гасцей будзе кампенсаванае вялікай колькасцю размаітых, цікавых па гучанні, інструментаў, якія гурт нажыў за 10 гадоў свайго існавання. На сцэне разгарнецца цэлая этнічная кухня з розных краінаў: і тыбецкія чаны, і цытра, якую гурту падарылі ў Галандыі, і беларускі смык, і арабская дарбука, а таксама звычайныя бубны і гітары.

«У наc асаблівае стаўленне да канцэртаў на радзіме, — дадае Кірчук. — Калі дзесці за мяжой можна выступіць напаўсілы, нешта прыхаваць, памыляцца, то перад сваімі зрабіць тое цяжка: яны ўсё бачаць, усё разумеюць».

Акрамя у гонар 10-годдзя свайго гурта выдаў кнігу «Аўтабаны і менестрэлі». У аснову кнігі дзённікавыя нататкі Івана Кірчука. «Аўтабаны і менестрэлі» - гэта найперш падарожныя нататкі, яскравыя моманты з жыцця гурта, уражанні ад падарожжа па краінах і кантынентаў.

«Мы бачылі бачылі сотні дарог, расейскіх, еўрапейскіх, дзясяткі непадобных адна да адной краін, – кажа Іван Кірчук. – І захацелася свае ўражанні ад вандровак захаваць. У кнізе апісаныя сустрэчы зь людзьмі, краявіды, фальклорныя экспэдыцыі. Нейкія моманты прыходзілі ў вершаванай форме».


фота - troitsa.net

Такім парадкам святкуйма 10-годдзе «Троіцы» на іх сольным канцэрце. 15 лістапада. Вялікая зала КЗ «Мінск». Пачатак а 19.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваё 10-годдзе этна-трыё адзначае выданнем кнігі і вялікім канцэртам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика