У Полацку праходзіць XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii". 21.by

У Полацку праходзіць XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii"

02.11.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі БелаПАН у канцэртным аддзеле Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у сёлетнім фестывалі ўдзельнічаюць лепшыя арганісты з шасці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Даніі, Германіі і Венесуэлы. Пры гэтым музыканты з апошніх дзвюх краін — нямецкі арганіст Эрык Матц і венесуэльскі інструментальны ансамбль Boheme — выступаюць у Полацку ўпершыню. Калектыў з Паўднёвай Амерыкі пазнаёміць беларускіх слухачоў з класічнай і нацыянальнай музыкай Венесуэлы падчас канцэрта 3 лістапада, а выступленне Эрыка Матца запланавана на 15 лістапада.

8 лістапада выступяць народы артыст Украіны Уладзімір Кашуба (арган) і Марыя Ляпінская (мецца-сапрана, Украіна). У далейшай фестывальнай афішы — ансамблевыя канцэрты разам з арганнымі выканаўцамі. 12 лістапада арганіст народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў выканае арганныя і харавыя творы кампазітараў XVIII—XXI стагоддзяў у суправаджэнні акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Вольгі Янум.

22 лістапада пройдзе канцэрт, прысвечаны 300-годдзю з дня нараджэння кампазітара Мішэля Карэта, у якім выступяць арганістка з Полацка, лаўрэат міжнароднага конкурсу Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" пад кіраўніцтвам дырыжора Раіля Садыкава (Беларусь).

Завершыцца фестываль 29 лістапада канцэртам музыкантаў Дзяржаўнага струннага квартэта імя Глінкі (Расія) — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Алега Смірнова (віяланчэль), Уладзіслава Песіна (скрыпка), Уладзіслава Бязрукава (скрыпка), Льва Сярова (альт) і арганісткі заслужанай артысткі Расіі Людмілы Голуб. Яны выканаюць творы Баха, Гендэля, Моцарта і Мендэльсона.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку 1 лістапада канцэртам дацкага музыканта Ганса Хрысціяна Хейна адкрыўся XIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафii".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика