Апавяданні на фотапаперы. 21.by

Апавяданні на фотапаперы

05.11.2009 12:08 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:





Ізраілец Алекс Лівак — руку на сэрца, не фатограф. І не фатакар. Гэты ўладальнік фатаапарату нават прыбягае часам да забароненага ў рэпартажнай журналістыцы прыёму (хай фотабог даруе!) - пастановачнага здымку.

Лівак — хутчэй фотапісьменнік, аўтар (сама)іранічна-фатаграфічных нататак і выслоўяў. З-пад яго аб"ектыву выходзяць старанна падрыхтаваныя візуальныя гарыкі (лівакі?), а часам цэлыя аповеды на фотапаперы, што як усякія літаратурныя творы маюць сваю перадгісторыю, завязку і развязку.

Лівак — спэц у блізкаўсходніх суплётах. Узаемаадносіны рэлігійных і свецкіх, стасункі арабаў і габрэяў, спалучэнне завядзёнкі і сучаснасці - тэмы яго яскравых (хоць і чорна-белых) здымкаў-гісторыяў. Часам прыўлашчвае вострае аж да з"едлівасці бачанне ізраільскай рэчаіснасці, але фатаграфуе-піша ад сімпатыі да тутэйшых людзей і паэтычнай замілаванасці да блізкаўсходняй вуліцы.

Алекс Лівак нарадзіўся ў Тэль-Авіве ў 1944 годзеў сям"і выхадцаў з Адэсы. Вывучаў фатаграфію ў Лондане. Працаваў фотакорам у Бразіліі, ЗША і Ізраілі. Мае фотаальбомы «Тэль-авіўская серэнада» (1999), «Наша краіна» (2000) і «Як сабака...» (2005). Выстава 29 чорна-белых здымкаў Алекса Лівака, якія адлюстроўваюць жыццё розных гарадоў Ізраілю, прэзентаваныя ў Нацыянальным мастацкім музеі (Леніна 20), працягнецца да 10 лістапада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкім музеі ідзе выстава ізраільскага фотамастака Алекса Лібака «Наша краіна»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика