Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр у Лондане перабудуюць
05.11.2009 18:25
—
Новости Культуры
|
Пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лондане Марыян Хаўз (Marian House, ранейшая назва - Бельвэдэр), паведамляе
Будынак быў набыты на ахвяраванні беларусаў з усяго свету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігоддзяў тут месцілася царква святых апосталаў Пятра і Паўла, жылі святары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны. Чакаецца, што працы завершацца праз два гады. У доме будуць заля Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру і памяшканні для святароў і гасцей Каталіцкай місіі. Да існуючага будынку будзе прыбудавана новая царква. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Лондане Марыян Хаўз (Marian House, ранейшая назва - Бельвэдэр), паведамляе ЗБС "Бацькаўшчына". Будынак быў набыты на ахвяраванні беларусаў з усяго свету ў канцы 1950-х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігоддзяў тут месцілася царква святых апосталаў Пятра і Паўла, жылі святары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны. |
|