Амаль гатовы рэферат. 21.by

Амаль гатовы рэферат

09.11.2009 12:45 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«НН» ужо пісала пра тое, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі знеахвочвае людзей хадзіць у будынак-дыямент, выдаючы мультымедыйная кружэлкі з поўным наборам інфармацыі па выбітных творцах нашай краіны: гэтак сёлета выйшаў цудоўны дыск, прысвечаны Францішку Багушэвічу. Кружэлка ж, напоўненая звесткамі пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, пабачыла свет яшчэ ў 2008 (да 200-годовага гадовага юбілею дудара), але яе з"яўленне прайшло амаль незаўважным. І дарма.

Між тым, выданне надта патрэбнае: найперш для вучняў і студэнтаў. Мяркуйце самі: цяпер, адно седзячы дома перад маніторам камп"ютара, можна азнаёміцца з біяграфічнымі нарысамі пра пачынальніка сучаснай беларускай літаратуры, пабачыць, як выглядаюць аўтэнтычныя прыжыццёвыя выданні яго твораў і прыдбаць веды з вялікай колькасці літаратуразнаўчых і мастацтвазнаўчых артыкулаў Генадзя Кісялёва, Уладзіміра Содаля і Язэпа Янушкевіча. У разделе «Фотагалерэя» - пабачыць здымкі са знакамітай «Ідыліі» у класічнай пастаноўцы Пінігіна. Што яшчэ патрэбна для падрыхтоўкі 9-ці і нават 10-бальнага рэфэрату?

Выданне можна купіць па падпісцы або набыць у шапіку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

«Жыве паміж намі дудар наш…»: да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (электронны рэсурс). Склад.: В. Грынкевіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2008.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мультымедыйны дыск, прысвечаны Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика