Грузінскія паэты на беларускай імпрэзе
13.11.2009 09:22
—
Новости Культуры
|
У Мінску прайшла прэзентацыя 8-га нумара часопіса «Паміж», прысвечанага дзіцячай тэматыцы. Прэзентацыю сумясцілі з уручэннем сертыфікатаў сёлетнім выпускнікам Беларускага Калегіюма. Вечарыну стылізавалі пад школьны ўрок. З настаўніцай, вучнямі. Адкрываў урок «дырэктар» Алесь Анціпенка. Затым слова меў «завуч» Валянцін Акудовіч. «Мы рыхтавалі вас, каб нас было больш», — сказаў мысляр. Ён не стаў развітвацца ў выпускнікамі, бо ўпэўнены, што ўсе яны застануцца ў прасторы беларускай культуры. І працаваць ім яшчэ давядзецца разам. Пасля да дошкі выходзілі аўтары «Паміж». Для кагосьці гэта была магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам, прачытаўшы перад удзяным слухачом верш ці апавяданне. А для некага — у чарговы раз нагадаць пра сябе. Сюрпрызам стала прысутнасць на прэзентацыі грузінскіх паэтаў Часопіс «Паміж» з’яўляецца праектам выпускнікоў аддзялення «Філасофіі і літаратуры» Беларускага Калегіюма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прайшла прэзентацыя 8-га нумара часопіса «Паміж», прысвечанага дзіцячай тэматыцы. |
|