У Мінску пачаўся XVI міжнародны кінафестываль «Лістапад»
16.11.2009 09:51
—
Новости Культуры
|
У сталічным Палацы Рэспублікі 14 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Прывітанне ўдзельнікам фестывалю накіраваў Аляксандр Лукашэнка. «Дзякуючы «Лістападу» мы маем унікальную магчымасць убачыць лепшыя фільмы розных краін, адзначаныя прэстыжнымі ўзнагародамі, — гаворыцца ў прывітанні, якое зачытаў намеснік прэм’ер‑міністра Уладзімір Патупчык. — У гэтыя дні Мінск ператвараецца ў адну з фестывальных сталіц Еўропы, цэнтр сяброўства, зносін і творчых кантактаў выдатных майстроў экрана». На думку Лукашэнкі, «у наш складаны і прагматычны час людзям не хапае сапраўднага, мудрага, добрага і чалавечага кіно». Паводле яго слоў, сёлета ў межах фестывалю будзе паказана «мноства такіх фільмаў», а кінафорум «парадуе яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі з любімымі акцёрамі і рэжысёрамі». Спецыяльны прыз прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый у кінамастацтве» ўручаны народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку. «Прымаючы ўзнагароду, я разумею, што гэта не столькі ацэнка зробленага мною ў тэатры і кіно, колькі аванс на будучае», — сказаў акцёр. На адкрыццё фестывалю прыехалі вядомыя акцёры Лідзія Федасеева‑Шукшына, Таццяна Дароніна, Аляксандр Дамагараў, Леанід Ярмольнік і інш. Карцінай‑адкрыццём фестывалю ў гэтым годзе стаў фільм «Цар» расійскага рэжысёра Паўла Лунгіна. Паказ адбыўся ў мультыплексе «Беларусь». Стужка стала апошняй работай акцёра Алега Янкоўскага, які памёр 20 мая гэтага года. Кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 14 па 21 лістапада. На фестывалі арганізавана тры конкурсы: поўнаметражных ігравых фільмаў, неігравога кіно, поўнаметражных ігравых фільмаў для дзяцей і юнацтва. У межах «Лістапада‑2009» запланавана амаль 100 розных мерапрыемстваў, больш за палову якіх пройдуць у рэгіёнах Беларусі: пазаконкурсныя паказы, творчыя сустрэчы з беларускімі і замежнымі кінематаграфістамі, майстар‑класы, выставы і г.д. У конкурсную праграму гульнявога кіно ўвайшло 18 фільмаў: «Інсайт» (Беларусь), «Снайпер. Зброя адплаты» (Беларусь), «Вітаю цябе, мой анёл!» (Азербайджан), «Маўчанне Лорны» (Бельгія — Вялікабрытанія — Францыя), «Свет вялізны, а выратаванне крыецца за вуглом» (Балгарыя — Германія — Славенія — Венгрыя), «Лепшыя рэчы» (Вялікабрытанія), «Толькі адно лета» (Германія — Швейцарыя), «Другі бераг» (Грузія — Казахстан), «Музыкальная шкатулка» (Іран), «Пеця па дарозе ў Валадарства Нябеснае» (Расія) і інш. Галоўны прыз — «Золата «Лістапада» — традыцыйна атрымае пераможца галасавання гледачоў. Таццяна Дарашчонак, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адкрыццё фестывалю прыехалі вядомыя акцёры Лідзія Федасеева‑Шукшына, Таццяна Дароніна, Аляксандр Дамагараў, Леанід Ярмольнік і інш.
|
|