Валік Грышко: Чаму мы, беларусы, не размаўляем на роднай мове?
18.11.2009
—
Новости Культуры
|
Пра гэта генеральны прадзюсер тэлеканалу «МTV-Мінск» распавёў у гутарцы з «Еўрарадыё». Ён сказаў, што канцэрт «Тройцы» яго моцна ўразіў:
«Вядома, беларускую мову пасля канцэрта захацелася вывучыць. Я ж зусім не размаўляю на ёй. Стыдоба! Чаму мы, беларусы, не размаўляем на роднай мове? Я нейкім непаўнавартасным сябе адчуў, нягледзячы на тое, што я блізкі да культуры і музычнай і моладзевай і ўвогуле да нацыянальнай». Зазначым, што Валік Грышко не першы раз абяцае вывучыць беларускую мову. У прыватнасці, улетку 2005 года перад адкрыццём тэлеканалу «МTV-Мінск», спявак, які быў адным з кіраўнікоў праекту, заявіў журналістам, што пакуль што ён дрэнна размаўляе па-беларуску. Сп. Грышко сказаў тады, што «будзе папросту абавязаны цягнуцца да беларускай мовы — і, як ён акрэслівае, цягам хуткага часу загаворыць па-беларуску вольна», а ўсе праграмы, зробленыя ў Мінску, «будуць ісці толькі на беларускай мове, і ўвогуле беларускае MTV стане ў краіне адзінай тэлепраграмай, дзе вядоўцы будуць размаўляць выключна па-беларуску». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля наведвання канцэрта
|
|