На якой мове размаўляюць шыльды?. 21.by

На якой мове размаўляюць шыльды?

20.11.2009 11:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чакаючы, пакуль падлічаць вынікі апошняга перапісу, мы намыслілі перапісаць… шыльды на галоўным мінскім праспекце. Як двухмоўе і прысутнасць трэцяй сілы, англійскай мовы, адлюстраваліся на праспектавых надпісах?

Мы прайшлі па праспекце Незалежнасці (ад станцыі метро «Усход» да станцыі «Плошча Леніна») і занатавалі, на якой мове напісаныя шыльды крамаў і камерцыйных установаў. У наш спіс мы не ўключылі шыльды дзяржаўных ўстановаў і шапікаў «Белсаюздрука», а таксама надпісы на білбордах. Таксама мы не ўлічвалі паведамленні пра зніжкі і акцыі, размешчаныя на вітрынах.

Такім чынам, якім мовам аддаюць перавагу ўладальнікі «незалежніцкіх» крамаў?


Не так усё проста. Акрамя беларускай і расійскай, на праспекце прысутнічаюць іншыя мовы-ўдзельнікі. Пачнём з экзотыкі: ёсць адзін надпіс па-нямецку (прадстаўніцтва авіякампаніі «Люфтганза») (гэта 0.5% ад агульнай колькасці), тры шыльды — па-французску (1,5%) і пяць (!) — па-італьянску (2,2%). З зусім ужо экзатычных лінгваў прысутнічае лаціна (абутковая крама Axis).


Подых глабалізацыі — крамаў з чыста англійскімі назвамі на Незалежнасці дзевятнаццаць штук (8,6%).

Сусветны трэнд пісаць шыльду на дзвюх мовах, адна з якіх англійская, завітаў і ў беларускую сталіцу: расійска-англійскіх шыльдаў на праспекце восем штук (3,6%). Надпіс, прадубляваны па-беларуску і па-англійску, толькі адзін — гэта 4-зоркавы гатэль «Мінск» з яго casino-казіно і restaraunt-рэстаранам.

Ох, і заблыталі нас некаторыя крамы сваімі назвамі! Чаго варты магазін вопраткі TPАFFИК або крама, што гандлюе пасцельнай бялізнай КроVAтка — пакуль напішаш, клавіятуру паламаеш.

І яшчэ: па-англійску — не значыць лацінкай. У гэтым перакананыя, такія ўстановы, як бюро нерухомасці «Нью Хаус».



Класіка не ў модзе. Магазінаў, дзе ўсе ці частка надпісу дублююца па-беларуску і па-расійску, няшмат. Усяго толькі дзевяць (4%).


Шыльды кшталту «Генерал-Маркет» ілюструюць другі феномен — ультыматыўны білінгвізм. Асабліва (не) мудруючы, шыльды ў такіх установах аднолькава правільныя з гледзішча абедзвюх дзяржаўных моваў. Такіх прадуманых крамаў на праспекце стаіць адзінаццаць штук (5%).


Шыльды па-беларуску. На галоўнай вуліцы краіны іх 35 (16%). Найбольшая іх шчыльнасць на адцінку ад плошчы Незалежнасці да ГУМу (чатырнаццаць).


Цікава, што крамы, якія колькі разоў памянялі і гаспадароў, і арыентацыю камерцыйнай дзейнасці, усё трымаюцца тутэйшага брэнда (дарэчы, як гэта слова будзе па-беларуску?). Адзначым кавярні «Казачны замак» і «Батлейку».


Шыльдаў па-расійску пераважная большасць. Іх — 121 (55%). Сэ ля ві.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы прайшлі па праспекце Незалежнасці і занатавалі, на якой мове напісаныя шыльды крамаў і камерцыйных установаў. Двухмоўе, уплыў глабалізацыі на асобна ўзятым праспекце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика