Праз грып перанесены фэст «Музычны апельсін». 21.by

Праз грып перанесены фэст «Музычны апельсін»

20.11.2009 17:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З снежня на красавік перанесены вялікі музычны фэст «Музычны апельсін». Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў імпрэзы, кіраўнік прадусарскага цэнтру «Пан-студыя» Дзьмітры Саладуха.

На пытанне «Чаму?» Дзьмітры Саладуха адказвае: "Адказнасць і абавязак, мы не хочам, каб нашыя суайчыннікі мелі турботы праз канцэрт, таму і пераносім фэст з 3 снежня на 8 красавіка. Калі так усё сур"ёзна, дык мы гатовы нават згубіць фінансава. Якраз скончыцца каталіцкі і праваслаўны пост, дык мы ўсіх будзем з радасцю чакаць у клубе «Рэактар» на вялікае шоў».

У фестывале меліся ўзяць удзел Руся зэтнічным-джазавым праектам Akana, Ксенія Мінчанка («Без билета»,WZ-orchestra ) са сваім новым і таксама фальклорным гуртом «Кумалёнтрэ», «Нагуаль» і кабарэ «Серебряная свадьба». Усяго ў фэсце меліся ўзяць удзел 12 вядомым гуртоў і каманд-пачаткоўцаў.

Паводле арганізатараў усе білеты, прададзеныя на снежань, будуць сапраўднымі і на красавіцкую імпрэзу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З снежня на красавік перанесены вялікі музычны фэст «Музычны апельсін». Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў імпрэзы, кіраўнік прадусарскага цэнтру...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика