Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове стане традыцыйным для аб`яднання "Гісторыка"
23.11.2009
—
Новости Культуры
|
Паводле яе слоў, такое рашэнне было прынята пасля паездкі актывістаў "Гісторыкі" ў Рагачоў на святкаванне дня народзінаў класіка беларускай літаратуры, якая адбылося 22 лістапада ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Як адзначыла Чумакова, у праграму святкавання ўваходзіла экскурсія па мясцінах Караткевіча ў Рагачове і яго ваколіцах, музычна-паэтычныя вечарына ў мясцовым краязнаўчым музеі, уручэнне сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" удзельнікам віктарыны па творчасці пісьменніка, а таксама вогненнае шоу на гарадзішчы старажытнага Рагачова на Замкавай гары, дзе ў сярэдзіне XVI стагоддзя быў пабудаваны замак каралевы і вялікай княгіні Боны — жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога. Госці з Мінска наведалі ў Рагачове старыя могілкі, дзе калісьці стаяў крыж на месцы пахавання прадзеда Караткевіча — удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскага царызму Тамаша Грыневіча, любімыя месцы пісьменніка на беразе Дняпра, у тым ліку ваколіцы вёскі Азярышча, агледзелі хату ў Рагачове, у якой жыў пісьменнік падчас знаходжання ў горадзе. "Гісторыка" будзе дабівацца, каб вуліца імя Валерыя Чкалава стала насіць імя Караткевіча, а на доме, дзе ён жыў, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, падкрэсліла Чумакова. Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе Караткевіча, 80 гадоў з дня нараджэння якога будзе адзначацца 26 лістапада 2010 года. Многія свае творы пісьменнік стварыў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман "Каласы пад сярпом тваім", апавяданне "Паром на бурнай рацэ" і навела "Ладдзя роспачы", якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасію Выліваху. Пісьменнік лічыў, што гэты твор з`яўляецца найбольш удалай спробай "паказаць абагульнены характар беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не пужае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове (Гомельская вобласць) стане традыцыйным для маладзёжнага грамадскага аб`яднання "Гісторыка", паведаміла БелаПАН член выканаўчай дырэкцыі аб`яднання, паэтэса і бард Ганна Чумакова. |
|