Дыскаграфія: Re1ikt
23.11.2009 17:23
—
Новости Культуры
|
Гэтыя светлагорскія хлопцы нечакана перамаглі сёлета на фестывалі «Бардаўская восень». Сваім альбомам Re1ikt даводзяць, што яны не пустазвоны, якія з аглядкаю лабаюць пад Nirvana, Placebo ці яшчэ каго. «Клиника» — праца самадастатковая і дарослая, хоць і з падлеткавымі тэкстамі. Галоўная праблема Re1ikt — адсутнасць яркага хіта. У кожнай іх песеньцы можна знайсці цікавыя моманты, але цяжка вылучыць нешта адно. З удачаў — «Осень теперь здесь» з задушэўным прыпевам, песенька з простай і вытанчанай мелодыяй «Брудная дзяўчына» (гітарны найгрыш вельмі знаёмы, здаецца, у «Лявонаў» такі быў), «Нажы» з вусцішным тэкстам: «Я хачу залезці ў цябе і памерці» і сацыяльна вострая пра светлагорскіх дзетак Light Drugs City. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя светлагорскія хлопцы нечакана перамаглі сёлета на фестывалі «Бардаўская восень». Сваім альбомам Re1ikt даводзяць, што яны не пустазвоны, якія з аглядкаю...
|
|