Пукст будзе весці музычную перадачу. 21.by

Пукст будзе весці музычную перадачу

23.11.2009 18:27 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Музыка, аўтар экстравагантных выступаў-імправізацыяў, Сяргей Пукст будзе весці музычную перадачу на канале «MTV-Беларусь». Паводле словаў музыкі перадача будзе ў форме гутаркі з музыкамі, якая будзе чарагавацца з уласнымі каментарыямі. Перадача, назва якой трымаецца ў сакрэце, будзе ісці ў вечаровым эфіры штопятніцу, з паўторам у нядзелю. На сённяшні дзень запісана 2 эфіры. «Буду запрашаць таго, каму каму ёсць што сказаць у музыцы», — кажа Сяргей Пукст.

Сяргей Пукст — герой музычнага андэграунду сталіцы: акрамя адметнай манеры выканання ў стылі, які ахрэсцілі «нігілістычны джаз», музыка вядомы сваімі нестандартнымі музычнымі ініцыятывамі. Дапрыкладу, не так даўно ён рэалізаваў відэапраект пад назвай «Хор мастакоў»: 60 беларускіх мастакоў хорам спявалі пра розныя фізічныя тэорыі. Пукст жа напісаў музыку і словы для гэтага дзіўнага хору. Цяпер Сяргей Пукст бярэ ўдзел у праекце «Тузін Гітоў. Перазагрузка», у якім вядомыя поп- і рок-выканаўцы, якія зазавычай спяваюць па-руску, выконваюць песню па-беларуску. Пукставы тэкст песні «Просто сталь» абеларушвае Андрэй Хадановіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыка, аўтар экстравагантных выступаў-імправізацыяў, Сяргей Пукст будзе весці музычную перадачу на канале «MTV-Беларусь». Паводле словаў музыкі перадача будзе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика