У Мінску прэзентавалі «Кнігу Вялікага княства Літоўскага» + фота
25.11.2009 12:23
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя «Кніга ВКЛ» прайшла 24 лістапада ў тэатры імя Янкі Купалы. І была больш падобнай на шоу, чым на звыклую прэзентацыю новага выдання. Шоу пачалося яшчэ ў тэатральным гардэробе, дзе процьму ахвотных адчуць дух літоўскай імперыі сустракалі музыкі з сярэднявечнымі інструментамі і ў адпаведных строях. Пад гул бубнаў і гукі трубаў публіка трапляла ў залу. А зала была перапоўненая, як быццам тут павінна была адбыцца прэм’ера новага спектаклю. На сцэну адразу быў запрошаны Анджэй Струміла — адзін з ініцыятараў выдання. Пазней да яго далучыліся Эгідіюс Александравічус і Сяргей Дубавец. Сімвалізуючы сабой тры народы, што ўтваралі нацыю літвінаў, удзельнікі прэзентацыі замест пафасных прамоваў пачалі дасціпна жартаваць, што канчаткова пазбавіла імпрэзу ў Купалаўскім тэатры афіцыёзу. На сур’ёзны лад яна не перайшла нават падчас уручэння экзэмпляраў «Кнігі ВКЛ» прадстаўнікам Міністэрства культуры, музеяў і дыпламатам Літвы, Украіны ды Польшчы. Сканчалася прэзентацыя выступам «Старога Ольсы» і пажаданнямі не пакідаць Вялікаму княству ролі выключна гістарычнай.
АП, фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстая импрэза прайшла ў тэатры імя Янкі Купалы. |
|