Рэтраспектыва фільмаў Альфрэда Хічкока
30.11.2009 14:41
—
Новости Культуры
|
2 снежня ў мінскім кінатэатры «Перамога» пачынаецца другая частка рэтраспектывы фільмаў Альфрэда Хічкока. Першая частка праграмы дэманстравалася ў верасні. Мінчане маглі ўбачыць фільмы, створаныя знакамітым рэжысёрам у перыяд з 1948 па 1960 гады. Другая частка рэтраспектывы пазнаёміць гледачоў з пяццю больш раннімі фільмамі майстара, якія былі знятыя з 1935 па 1948 гады. Як паведаміла дырэктар кінатэатра «Перамога» Святлана Саўчык, паказ арганізаваны ў межах праекта Cinemascope, які прадугледжвае дэманстрацыю рэдкіх фільмаў прызнаных майстроў кінамастацтва. Рэтраспектыва прымеркаваная да 110‑годдзя з дня нараджэння майстра вострасюжэтнага кіно. Адкрые другую частку рэтраспектывы 2 снежня трылер «39 ступеняў» (1935 год). 9 снежня гледачы змогуць убачыць дэтэктыў «Сакрэтны агент» (1936). 16 снежня адбудзецца паказ карціны «Малады і нявінны» (1937). 23 снежня ў рамках праграмы будзе прадстаўлены трылер «Таверна «Ямайка» (1939). Завершыцца праект 30 снежня паказам дэтэктыва «Пад знакам Казярога» (1948). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 снежня ў мінскім кінатэатры «Перамога» пачынаецца другая частка рэтраспектывы фільмаў Альфрэда Хічкока.Першая частка праграмы дэманстравалася ў верасні.... |
|