Мінскія будоўлі. Частка 1: Гандлёвая
02.12.2009 10:15
—
Новости Культуры
|
Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. Па вузкай вулцы, пад якой нядаўна праклалі сучасную каналізацыю, сноўдаюць МАЗы і трактары. На сёння ўздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра. Шэрыя адна- і двухпавярховікі з мансардамі, крытыя цёмна-брунатавай металадахоўкай, у хуткім часе стануць рэстаранамі, крамамі і бізнэс-цэнтрам з падземнай паркоўкай. На засыпаных пяском і цэментам ходніках ляжаць слупы ліхтарняў.У адным са збудаваных на месцы старой забудовы будынкаў ужо свецяцца вокны, на бледна-жоўтай сцяне — шыльда. Паводле Міністэрства культуры, гэты навабуд — помнік архітэктуры. А побач дажываюць свой век цудам ацалелыя камяніцы. *** Вуліца Гандлёвая (былая Зыбіцкая) да 1917 году цалкам апраўдвала сваю назву — на ёй жылі менскія гандляры, які тут жа трымалі свае крамы. Да нашых дзён ацалела ўсяго некалькі будынкаў. Распачатая ў 2007 годзе рэканструкцыя, якая адбываецца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Мінска — Верхні горад, не прадугледжвае іх захавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. Па вузкай вулцы, пад якой нядаўна праклалі сучасную каналізацыю, сноўдаюць МАЗы і трактары. На сёння ўздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра. |
|