Палітыка "75% беларускай музыкі" на радыёстанцыях сябе не апраўдала, лічаць сацыёлагі
03.12.2009
—
Новости Культуры
|
Як паведаміў на прэзентацыі 2 снежня кіраўнік BISS Віталь Сіліцкі, 38,3% апытаных не змаглі адказаць на пытанне, каго яны ведаюць з беларускіх выканаўцаў. "Найбольш пазнавальныя — гэта Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Яны атрымалі 8,01% і 7,94% адпаведна. Гэта не дзіўна — яны былі "раскручаныя" яшчэ ў савецкія часы. Але цікава, што брэнды, якія раскручваліся, — Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Анжаліка Агурбаш набралі толькі 7,57%, 6,89% і 4,22% адпаведна", — адзначыў Віталь Сіліцкі.
Калі закранаць пытанне не асобных выканаўцаў, а найбольш пазнавальных гуртоў, то ў апытанні лідзіруюць "Песняры" і "Сябры". "Песняроў" у якасці найбольш пазнавальнага беларускага гурта назвалі 38,78% апытаных, "Сяброў", — 17,67%. Варта адзначыць, што 26,6% сказалі, што такіх гуртоў няма", — адзначыў Віталь Сіліцкі. "Гэта значыць, што ў масавай свядомасці пераважаюць стэрэатыпы "савецкага чалавека". Тое, што было папулярна ў Савецкім Саюзе. І ніякія намаганні цяперашняй улады аб 75% беларускай музыкі на радыёстанцыях, ніякія "асобы Беларусі" сябе не апраўдалі", — зрабіў выснову кіраўнік BISS. У ходзе даследавання было апытана больш за тысячу чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітыка "75% беларускай музыкі" на радыёстанцыях сябе не апраўдала, заявілі сацыёлагі на прэзентацыі даследавання аб нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Яно было праведзена Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) і аксіёметрычнай лабараторыяй
|
|