Talvisota – Зімовая вайна
04.12.2009 18:41
—
Новости Культуры
|
70 год таму пачалася унікальная вайна, у якой 3-мільённая Фінляндыя здолела выстаяць пад націскам Чырвонай арміі. Пачатак кампаніі Паводле пакта Молатава-Рыбентропа, што быў падпісаны ў Маскве ў жніўні 1939-га, Фінляндыя адыходзіла ў савецкую сферу ўплыву. Але на працягу дзесяцігоддзяў, афіцыйная версія аб прычынах вайны выглядала так, быццам СССР захацеў узмацніць бяспеку Ленінграда. На той момант мяжа праходзіла ў 30 км ад «калыскі рэвалюцыі». Кіраўніцтва Саюза прапанавала «абмен тэрыторыямі» і патрабавала размяшчэння сваіх вайсковых базаў у Фінляндыі. Фіны не саступалі. Тады 29 лістапада 1939-га СССР разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй, а ўжо на наступны дзень Чырвоная армія пачала ваенныя дзеянні. Перавага над фінамі была поўная – 425 640 савецкіх салдат супраць 265 тыс. фінскіх, 2876 гармат супраць 534, 2289 танкаў супраць 26, 2446 самалётаў супраць 270. У захопленым Чырвонай арміяй гарадку Тэрыёкі быў створаны марыянетачны ўрад на чале з фінскім камуністам Ота Куусіненам. Генсек фінскай кампартыі, Туомінэн, адмовіўся ўзначаліць гэты урад. «Ачысціць краіну ад манэргеймаўскіх банд» Кіраўнік савецкага ўрада і нарком замежных спраў Вячаслаў Молатаў заявіў, што ніякай вайны з Фінляндыяй СССР не вядзе, а проста дапамагае фінскаму ўраду "ачысціць краіну ад манэргеймаўскіх банд". Насельніцтва Фінляндыі мела іншы погляд на падзеі і паўстала на абарону сваёй краіны. На фронт пайшлі нават камуністы. Цікава, што на самым пачатку баявых дзеянняў пачалося фармаванне Фінскай народнай арміі. Яе ўкамплектавалі фінамі і блізкімі да іх па мове карэламі, якія служылі ў частках Ленінградскай ваеннай акругі. У баях яны не ўдзельнічалі – іх бераглі. Фінская народная армія павінна была ўрачыста прайсці па вуліцах “вызваленых” фінскіх гарадоў. Вайна з Фінляндыяй, аднак, сталася адной з самых складаных для Чырвонай арміі кампаній. Нешматлікія фінскія аддзелы выявіліся значна больш мабільнымі за савецкія. «Мне было незразумела і дзіўна, чаму расійцы не мелі лыжаў», — успамінаў фінскі палкоўнік Ялмар Сііласву. Выстаялі Ужо ў сярэдзіне снежня савецкі наступ захлынуўся. Лінія Манэргейма – умацаванні на фінска-савецкай мяжы, названыя па імені галоўнакамандуючага фінскай арміяй, ні прарваць, ні абысці Чырвоная армія не здолела. Дзве савецкія дывізіі і танкавая брыгада, якія ішлі ў абыход фінскіх ўмацаванняў, былі акружаныя і разбітыя. Ліга нацый асудзіла СССР і 14 снежня выключыла з арганізацыі як агрэсара. У Фінляндыю прыбылі каля 12 тыс. добраахвотнікаў з 26 краін. Больш за ўсё са Швецыі, Нарвегіі, Даніі і Венгрыі. Савецкі наступ быў адноўлены толькі ў лютым 1940-га. У канцы месяца лінію фінскіх умацаванняў удалося прарваць. Але бліцкрыг усё адно праваліўся — вайна зацягвалася. Збянтэжанае савецкае кіраўніцтва ўрэшце адраклося ідэі пасадзіць у Хельсінкі камуністычны ўрад, тыпу тых, якія ўдалося навязаць краінам Балтыі, і прапанавала фінам падпісаць мірнае пагадненне. Адначасова ад Фінляндыі патрабавалі тэрыторыі, у 13 разоў большай, чым гаварылася на перамовах перад вайной. Страціўшы частку тэрыторыі, Фінляндыя здолела выстаяць перад небяспекай светлай савецкай будучыні. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
70 год таму пачалася унікальная вайна, у якой маленькая Фінляндыя стрымала гіганцкі Савецкі Саюз.
|
|