Бабкоў ва Ўроцлаве
04.12.2009 19:12
—
Новости Культуры
|
Ігар Бабкоў, аўтар раману «Адам Клакоцкі ды ягоныя цені», у ліку сямі іншых літаратараў, у гэтую суботу пазмагаецца за прэстыжную літаратурную прэмію Angelus. Урачыстая цырымоніі ўручэння прэміі адбудзецца ў польскім горадзе Ўроцлаў. «Ва Ўроцлаве з літаратурнай прэміі робяць шоу, — кажа Ігар Бабкоў. — Наколькі мне вядома, цырымонія будзе аздобленая святло-музыкай, танцоўшчыкамі і зачытваннем тэатральнымі акторамі ўрыўкамі з твораў намінантаў, а таксама драматычным расканвертаваннем капэртаў з імем пераможцы». Прэмія Angelus прызначаецца пісьменнікам, якія паходзяць з Сярэдняй Еўропы, і ў тым ліку з Польшчы, якія змаглі «ўздняць у сваёй творчасці пільнейшыя пытанні сучаснасці, заахвочвіць чытача да роздуму, паглыбіць веды пра свет іншых культур». Каб намінавацца на гэтую прэмію літаратару неабходна мець кнігу, выдадзеную ў перакладзе на польскую. Раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» летась быў выдадзены ў Варшаве па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. Па-беларуску раман выйшаў у 2001 годзе ды зрабіўся вяхой у айчыннай інтэлектуальнай прозе, але стаў, як пісала тады крытыкі, «першай беларускай кнігай не для ўсіх». У Бабкова — 6 спаборнікаў, сярод якіх такія вядомыя літаратары, як баснійска-харвацкая пісменніца Міленка Ергавіч і чэшскі пісьменнік Ёзэф Шкварэцкі. Урыўкі рамана (у арыгінале) можна прычытаць : Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ігар Бабкоў, аўтар раману «Адам Клакоцкі ды ягоныя цені», у ліку сямі іншых намінантаў, у гэтую суботу пазмагаецца за прэстыжную літаратурную прэмію Angelus.
|
|