Гэгаў на паўтары гадзіны
08.12.2009 22:49
—
Новости Культуры
|
Так сабе канікулы (Old Dogs) Жывуць сабе два бізнэсоўцы-працаголікі. Раптам аказваецца, што ў аднаго з іх ёсць дзеці. Ён іх не бачыў ад нараджэння. Цяпер новаспечаны бацька мусіць пабыць з імі хоць два тыдні. Але ж тут наклёўваецца выгодны кантракт, які ніяк прапусціць нельга… Карціна пра «Старых сабакаў», якая чамусьці перакладзена, як «Канікулы» — камедыя натужлівых гэгаў на паўтары гадзіны. Прышчэмленыя машынай пальцы, падпалены скаўцкі лагер (навязліва названы «піянерскім»), офісныя звычкі, недарэчныя ў дзіцячай кампаніі, злачынна з’едзены торт — і механічна-электрычныя ўсмешкі. Усё гэта з поспехам маглі бы разыграць любыя манэкіны. Але ў фільме акторамі — Робін Ўільямс і Джон Траволта. Толькі а выглядаюць яны мітусліва-пляската, без аганьку. Напоўніцу — гэта заслуга рэжысёра, якому блізкая тэма старых гарэзаў (але не блізкія мудрасць і талент). Што праўда, у фільме адсутнічае папулярны клазетны гумар (затое пад завязку «блакітных» жартаў). Нягледзячы на свае далёка не геніяльная якасці, камедыя здольная выклікаць рогат у публікі, а на беларускіх кінасайтах амаль не мае адмоўных водгукаў. Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Так сабе канікулы» з Джонам Траволтам і Робінам Уільямсам. |
|