Лявон Вольскі выпускае новы праект
15.12.2009
—
Новости Культуры
|
Разам з Лявонам у запісе праекту, прысвечанага 60-м гадам мінулага стагоддзя, ўзялі ўдзел Павел Булатнікаў ("Ляпис Трубецкой"), Алег Хаменка ("Палац"), Уладзімір Пугач ("J:морс"), Віталь Артыст ("Без Билета"), Руся (Indiga, Akana-NHS), а таксама акцёры Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз. Апрача музычнага альбому праект мае і відэаверсію з 11 песень.
"Праект яўляецца псеўдадакументальным пазітыўна-музычным эксперыментам на тэму таго, як бы выглядалі і што бы спявалі яго ўдзельнікі, каб жылі ў тыя часы ў розных краінах свету – ад Францыі, Англіі і ЗША да Беларусі і Кітая. Мне здаецца, што мы зрабілі шэраг сэнсацыйных і нават шакіруючых выкрыццёў", – прызнаўся Лявон. "Такога няма нідзе" пабачыць свет у форме двухдыскавага (CD + DVD) калекцыйнага выдання ў digipack з вялікім буклетам. Акрамя 11 песень праекту абодва дыскі будуць змяшчаць бонусы. На CD таксама будзе змешчана новая кампазіцыя "Дай мне знак" (аўтар і выканаўца Лявон Вольскі), а на DVD – тэксты і акорды да ўсіх песень, фотагалерэя са здымак, а таксама інтэрв’ю з удзельнікамі. Першыя асобнікі павінны з’явіцца ў крамах "Містэрыя гуку" ўжо 21 снежня. Канцэртная прэзентацыя праекту адбудзецца 22 снежня ў межах выступу Лявона Вольскага на фэсце пазітыўнай музыкі "Сонцастаянне". "Насамрэч, гэта добрая нагода, асабліва ўлічваючы тое, што там будуць і іншыя ўдзельнікі праекту, якіх сабраць зараз вельмі цяжка. Нешта выканаем дуэтам, нешта я заспяваю, а таксама прагучаць нейкія іншыя хіты з іншых праектаў. Карацей, будзе весела", – абяцае Лявон. "Дзеці Сонца" прэзентуюць: 22 снежня фэст пазітыўнай музыкі "Сонцастанне" з удзелам: Карл Хламкін і "ОгнеОпаснОркестр" (Латвія-Расія), Беня ("Серебряная свадьба"), Лявон Вольскі, Drum Ecstasy, "Без Билета", "ДетиДетей", Rockerjoker, Валік Грышко і інш. Квіткі: 40 тыс (танцпол). Даведка і замова: (017) 280 15 10, (029) 635 68 73, а таксама праз сайт Фота Аляксандр Канатоп. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|