У шведскім Кальмары адкрыта выстава твораў мастака Алеся Пушкіна. 21.by

У шведскім Кальмары адкрыта выстава твораў мастака Алеся Пушкіна

16.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У інтэрв'ю БелаПАН мастак паведаміў, што гэтай вясной куратар выставы Марцін Шыблі адабраў для экспазіцыі 17 твораў Пушкіна ў галіне жывапісу і дызайну. Сярод іх — айчынныя пейзажы, партрэт дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Георгія Бортніка, расстралянага савецкімі спецслужбамі ў 1951 годзе і прылічанага да беларускіх праваслаўных святых, а таксама творы нонканфармісцкага зместу — серыя "Рукі беларусаў" з выявай рук пракурора, мастака, журналіста і цяжарнай жанчыны, сцягнутых зялёна-чырвоным калючым дротам, а таксама сем розных сімвалічных шпакоўняў (у тым ліку для жыхароў аграгарадкоў, свядомых беларусаў, жыхароў элітнага мінскага катэджнага комплексу "Дразды" і інш.).

Паводле слоў мастака, 1 снежня ён звярнуўся па дазвол на вываз твораў мастацтва за межы краіны да начальніка аднаго з аддзелаў Міністэрства культуры. "На наступны дзень я атрымаў дазвол на вываз трох пейзажаў. Папсаваўшы нервы, мне дазволілі вывезці і астатнія творы як прадметы, якія не ўяўляюць культурнай каштоўнасці. А сёлета ў кастрычніку, калі я вывозіў гэтыя работы ў сталіцу Нарвегіі Осла, такіх праблем не ўзнікала", — сказаў Пушкін.

Паводле яго слоў, "з-за ўсіх гэтых пакут" выстава адкрылася 5 снежня — на дзень пазней, чым было запланавана. За дзесяць дзён знаходжання ў Швецыі Пушкін правёў майстар-клас у гімназіі горада Вестэрвік, у адной з мясцовых галерэй дэманстраваў эцюды, напісаныя ў перыяд знаходжання ў Швецыі, сустрэўся з сям'ёй музыканта і перформера на востраве Эланд, дзе таксама адбылася прэзентацыя выставы работ мастака.

Беларускі мастак Алесь Пушкін добра вядомы ў краіне і за яе межамі не толькі сваімі нонканфармісцкімі палотнамі, але і эпатажнымі перформансамі. Сёлета мастак ужо дэманстраваў сваё мастацтва ў Беларусі, Украіне, Польшчы, Швецыі, ЗША і Галандыі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеі сучаснага мастацтва шведскага горада Кальмар з 5 снежня гэтага года да 10 лютага 2010 года працуе выстава твораў мастака Алеся Пушкіна "Галерэя Пушкіна з Беларусі".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика