Як правільна адзначаць Каляды. 21.by

Як правільна адзначаць Каляды

22.12.2009 17:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 снежня Раство Хрыстова адзначаюць каталікі, грэка-каталікі, пратэстанты і большасць праваслаўных свету. Праваслаўныя беларусы Раство святкуюць 7 студзеня.

24 снежня на змярканні ў кожным каталіцкім доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.

Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра. Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.

У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай — прэсным белым хлебам, загадзя асвечаным у касцёле. Аплатка — гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.

Калі ўсе сабраліся, бацька, або хтосьці самы старэйшы ў сям’і, пры святле свечкі, што сімвалізуе віфлеемскую зорку, чытае ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Віфлееме. Затым, пасля супольнай малітвы, усе бяруць у рукі аплаткі і, падыходзячы адзін да аднаго, абменьваюцца святочнымі пажаданнямі. Пры гэтым трэба падзяліцца аплаткай з кожным, хто ў гэты вечар знаходзіцца за адным сталом.

Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл. Апрача штогадовага адзначэння пасхальнай таямніцы няма нічога больш старажытнага ў Касцёле, чым цэлебрацыя ўспаміну Нараджэння Пана і Яго першых аб’яўленняў. Святая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух) — бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі віфлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным касцёле ў перыяд Божага Нараджэння: у найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца Яго Маці Марыя, святы Апякун Юзаф, і тут жа побач на сене — вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі...

Вігілія

Гэтае слова мае паходжанне ад лацінскага «vigiliare» і азначае начное чуванне. У каталіцкім Касцёле так называюць дні, якія папярэднічаюць найважнейшым святам.

Але найчасцей гэтае слова мы звязваем з днём перад Божым Нараджэннем. Звычай вігілійнай вячэры з’явіўся ў Беларусі ў ХVІІІ стагоддзі.

Як толькі на небе загарыцца першая вечаровая зорка, уся сям’я збіраецца да стала. Памаліўшыся, усе дзеляцца паміж сабой аплаткам і гавораць прыгожыя пажаданні. Пасля гэтага распачынаецца вігілійная вячэра, якую яшчэ называюць куццёю (ад назвы крупяной кашы — куцці, якая абавязкова павінна быць у гэты вечар на стале). На стол ставяць толькі посныя стравы, але гэта не азначае, што яны могуць быць нясмачныя. Наадварот, у гэты вечар усё смачна, а за сталом пануе вясёлы, узбуджаны настрой. Не забудзьце пакінуць за сталом адно свабоднае месца на той выпадак, калі раптам да вас з’явіцца нечаканы госць, альбо на ўспамін пра таго, каго няма з вамі сёння.

Павячэралі? Цяпер самы час заспяваць калядкі, тыя, якія ўсе ведаюць і любяць. Да Пастэркі ў касцёле яшчэ застаецца крыху часу? Ну, вядома ж, цяпер можна зазірнуць пад калядную елачку і, магчыма, знайсці там для сябе падарунак. Радуемся! Весялімся! Імкнемся зрабіць штосьці прыемнае іншым!

Аплаткі

Па-лацінску «oblatum» — ахвярны дар. Дзелячыся аплаткам, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, мы дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткам пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам вігілійнай вячэры.

Белы абрус

Бель вігілійнага абруса нагадвае нам пра бездакорную чысціню алтара, а таксама чысціню нашых сэрцаў, думак і памкненняў у гэты цудоўны вечар.

Сена

Жменя сена пад белым абрусам на стале сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Езус у Віфлееме.

Святочная елка

Звычай прыбіраць цацкамі елку на свята Божага Нараджэння нарадзіўся ў Германіі, але яго так палюбілі дзеці і дарослыя, што ён вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсім свеце. На Беларусі елкі пачалі ўпрыгожваць у ХVІІІ стагоддзі. Елка ставіцца ў нашых дамах у дзень, прысвечаны Адаму і Еве, і нагадвае нам пра райскае дрэва, а таксама пра дрэва жыцця.

Калядкі

Ну, хто не любіць спяваць гэтыя прыгожыя, вясёлыя песні? Дарэчы, іх не пачуеш у нейкі іншы перыяд года, напрыклад, летам. Гэта было б смешна, праўда? Тым часам, каля святочнай елкі альбо ў касцёле пры яслях, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, гэтыя песні проста неабходныя! Назва ж калядак паходзіць ад лацінскага «calendae» (у старажытным Рыме так называўся першы дзень кожнага месяца).

Падарункі

Езус, які нарадзіўся ў Віфлееме больш за 2000 гадоў таму, — гэта вялікі дар людзям ад Бога Айца, які так палюбіў свет, што паслаў у яго свайго адзінароднага Сына. Але ж Дзіцятка Езус таксама атрымаў у Віфлееме падарункі ад пастушкоў і мудрацоў. Вось, аказваецца, адкуль бярэ пачатак звычай рабіць адзін аднаму падарункі ў ноч Божага Нараджэння!

***

Літургічны дзень у Візантыйскім абрадзе пачынаецца ўвечары. Таму вячэрня з Літургіяй святога Васіля Вялікага 24 снежня — святочная. На Літургіі чытаецца Евангелле ад Лукі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і пакланенне пастухоў. У гэты дзень, апрача суботы і нядзелі, раніцай Літургіі не бывае, а чытаюцца асобыя «Вялікія (або Царскія) гадзіны».

На Літургіі ў дзень свята чытаецца Евангелле ад Мацьвея пра пакланенне мудрацоў, паказваючы, што нараджэнне Хрыста мела не мясцовае, а ўніверсальнае значэнне. У царкоўных службах гэтага дня ўсхваляецца цудоўнае нараджэнне Бога ад Найсвяцейшае Дзевы Марыі, якая «насіла ва ўлонні сваім Спрадвечнага і Недасяжнага, адзінасутнага з нябачным Айцом, адзінае і ня злітнае ў Тройцы Боства». Хрыстос, «прыйшоўшы ад Дзевы Маці і не зазнаўшы ніякае змены... застаецца тым, кім быў — сапраўдным Богам, — і прымае тое, чым ня быў, стаўшыся чалавекам дзеля чалавекалюбства. Ён — Вобраз славы Айца, што быў і заўжды ёсць, і заззяў ад Дзевы».

***

Расклад набажэнстваў на святы Божага Нараджэння ў некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

21.12.2009 15:33

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

(пл. Свабоды, 9)

24 снежня

19.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на польскай мове

21.45 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на беларускай мове (трансляцыя на Першым нацыянальным тэлеканале і беларускім радыё)

25 снежня

08.15 — святая Імша на беларускай мове (трансляцыя на Першым нацыянальным канале беларускага радыё)

11.30 — святая Імша на польскай мове

13.00 — святая Імша на беларускай мове

13.00 — святая Імша на беларускай мове

18.30 — святая Імша на беларускай мове

26 снежня

07.15, 08.00, 18.30 — святыя Імшы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы

(пр. Незалежнасці, 44а)

24 снежня

22.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

09.00, 11.00, 17.30, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

08.00, 12.00, 17.30, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

(Кальварыйскі праезд, 1)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00, 13.00, 15.00, 18.00 — святыя Імшы

26 снежня

10.00, 13.00, 15.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны)

(пл. Незалежнасці, 15)

24 снежня

20.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на беларускай мове

22.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на польскай мове

25 снежня

09.00, 11.00, 13.00, 15.00, 18.00, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

09.00, 11.00, 13.00, 15.00, 18.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

(вул. Пляханава, 28)

24 снежня

20.30, 24.00 — святыя Імшы ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

08.30, 10.00, 12.00, 13.30, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

08.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл Маці Божай Будслаўскай (Кунцаўшчына)

(ст. метро Каменная Горка)

24 снежня

21.00, 23.00 — святыя Імшы ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00, 12.00, 14.00 — святыя Імшы

26 снежня

10.00, 12.00 — святыя Імшы

Касцёл Святога Антонія (Малінаўка)

(пр-т газеты «Звязда», 18; ЖЭС-84, за рынкам «Маскоўскі»)

24 снежня

20.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

09.00, 11.00 — святыя Імшы

Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

(вул. Янкі Лучыны, 14, ЖЭС 124)

24 снежня

22.00, 24.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00 — святая Імша. Пасля літургіі — тэатральная пастаноўка (дзеці)

26 снежня

9.00 — святая Імша

Касцёл Святога Міхала Арханёла (Гатава)

(вул. Металургічная — канцавы прыпынак аўтобусаў — г.п. Гатава)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

08.00 — святая Імша

Касцёл Хрыста Збаўцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Шабаны)

(вул. Арджанікідзэ, 6 — Цэнтр Святога Язэпа)

25 снежня

09.00 — святая Імша

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)

(пасёлак Лясны — аўтобусны прыпынак «Зялёны бор»; даезд аўтобусам 113)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

11.30, 13.00 — святыя Імшы

26 снежня

20.00 — святая Імша.

Паводле catholic.by, svjazep.org

Глядзі яшчэ:
якім будзе надвор’е на каталіцкае Раство

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 снежня Раство Хрыстова адзначаюць каталікі, грэка-каталікі, пратэстанты і большасць праваслаўных свету. Праваслаўныя беларусы Раство святкуюць 7 студзеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика