Памерла перакладчыца Вера Рыч
23.12.2009 10:56
—
Новости Культуры
|
Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. В.Рыч пераклала Купалу, Коласа, Арсенневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых. Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі й вобразы»). У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыязджала ў Беларусь раз на год ці паўгода. У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове «Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day» («Як вада, як агонь: Анталогія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасці»). Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэту кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад «Тараса на Парнасе» (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін). У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч «Poems on Liberty: Reflections for Belarus» («Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь»). У 1970—1990 гады Вера Рыч шчыльная супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы («Салідарнасць») і Венгрыі. Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэння ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам «Новай Зямлі» Якуба Коласа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. |
|