Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры: доўгачаканы спектакль Translations у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. 21.by

Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры: доўгачаканы спектакль Translations у пастаноўцы Мікалая Пінігіна

23.12.2009 13:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 23 снежня, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца доўгачаканая прэм’ера спектакля Translations паводле п’есы ірландскага драматурга Брайана Фрыла ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна.

У аснове спектакля гісторыя жыхароў невялічкай ірландскай вёскі Бэйле Бэг у XIX стагоддзі, да якіх аднойчы прыязджаюць англійскія вайскоўцы з мэтай: пераўтварыць ірландскі Бэйле Бэг у англійскі Бэллібэг.

Гэта не толькі гісторыя пра каланізацыю Ірландыі Англіяй і пра тое, як адна мова выцясняе другую. Перш за ўсё гэта гісторыя кахання англійскага салдата і ірландскай дзяўчыны, якія размаўляюць на розных мовах і папросту не могуць разумець адзін аднаго.

У прэм’ерным спектаклі бяруць удзел лепшыя артысты купалаўскай сцэны. Разам з прызнанымі майстрамі — заслужанымі артыстамі Беларусі Аляксандрам Падабедам, Віктарам Манаевым, Сяргеем Краўчанкам — заняты маладыя акцёры Сяргей Рудзеня, Аляксандр Казела, Ганна Хітрык, Святлана Анікей, Святлана Зелянкоўская, Валянціна Гарцуева і іншыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 23 снежня, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца доўгачаканая прэм’ера спектакля Translations паводле п’есы ірландскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика