Памерла славутая ангельская перакладчыца Вера Рыч
24.12.2009 16:27
—
Новости Культуры
|
Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі "Outlines" ("Абрысы"). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў "Portents and Images" ("Знакі й вобразы"). У 1969 годзе часопіс "Nature" прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыязджала ў Беларусь раз на год ці паўгода. У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове "Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day" ("Як вада, як агонь: Анталогія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасці"). Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэту кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад "Тараса на Парнасе" (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін). У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч "Poems on Liberty: Reflections for Belarus" ("Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь"). У 1970-1990 гады Вера Рыч шчыльная супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы ("Салідарнасць") і Венгрыі. Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэння ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам "Новай Зямлі" Якуба Коласа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце "Бацькаўшчына" ў 1957 годзе.
|
|