Сёлета найлепшай кнігай, на думку экспертаў «НН», стала «Нацыянальнасць — Беларус» гісторыка Алега Латышонка.
Сёлета сярод экспертаў не было аднагалосся, што назіралася ў папярэднія гады. Розныя кнігі ўзначалілі іх рэйтынгі. Не было аднаго выдання, якое б аднолькава ацанілі і літаратурныя аглядальнікі, і навукоўцы. Бо ўсё ж у краіне выдаецца вялікая колькасць беларускіх кніг. У асноўным, дзякуючы працы недзяржаўных выдавецтваў.
Сярод названых 65 выданняў пераважае гістарычная і публіцыстычная літаратура. Па дзве гістарычныя кнігі Алега Латышонка, Алеся Краўцэвіча і Міхаіла Гал¬дзянкова былі названы экспертамі. Публіцыстыку рэпрэзентуць лідэры выніковага рэйтынгу — Антон Луцкевіч «Барацьба за вызваленне» і Сяргей Дубавец «Як?»
Усё менш месца застаецца мастацкай літаратуры. А з таго, што чытаюць, перавагу аддаюць прозе. Найпапулярнымі сталі кнігі «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева і «Нічые» Андрэя Федарэнкі. Паэзія сёлета прадстаўлена толькі адным зборнікам — «Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся» Уладзіміра Арлова. Хаця па разу‑другім згадваліся і зборнікі паэтаў Генадзя Бураўкіна, Алеся Разанава, Ігара Бабкова.
Эксперты назвалі некалькі кніг, пазначаных 2008 годам выдання, але якія сталі даступнымі чытачу фактычна толькі ў 2009 г. Гэта «Браты Гарэцкія» Радзіма Гарэцкага, «Гістарычны атлас Беларусі» і «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» Аляксандра Краўцэвіча.
Ёсць у рэйтынгу і адна аўдыёкніга — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Такі фармат пакуль не стаў масавым у Беларусі, але ўсё больш і больш кніг выходзіць на дысках.
Кругагляд экспертаў абмежаваны ў асноўным мінскімі выдавецтвамі. Усіх было названа больш за два дзесяткі. І сярод іх толькі два знаходзяцца па‑за межамі Мінска (праект «Гарадзенская бібліятэка» і выдавецтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта) і яшчэ чатыры — у іншых краінах (ЗША, Літва, Польшча, Расія).
Лідэрамі, па колькасці згаданых кніг, з’яўляюцца незалежныя выдавецтвы «Логвінаў», «Медысонт» і «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Мастацкая літаратура».
Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.
Дзясятка найлепшых кніг 2009 года выглядае так:
1. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 28 балаў. 2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 21 бал. 3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка — 18 балаў. 4. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ — 17 балаў. 5—8. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода; Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка; Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор; Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура — па 16 балаў. 9—10. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва»; Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор — па 15 балаў.
Спісы найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:
Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне:
1. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка. 2. Алег Латышонак . Жаўнеры БНР. — Вільня: Інстытут беларусістыкі. 3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка. 4. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 6. Зрабаваны народ: размовы з беларускімі інтэлектуаламі. Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка. 7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў. 8. Андрэй Чарнякевіч, Ігар Трусаў. Гарадзенскі Новы свет і ваколіцы. — Мінск: Лімарыус. 9. Борис Клейн. Недосказанное. Имена. — Мінск: Лімарыус.
Ася Паплаўская, літаратурны журналіст:
1. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка. 2. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 3. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка. 4. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура. 5. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка. 6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. Мінск: — Галіяфы. 7. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор. 8. Леанід Дранько‑Майсюк. Анёлак і я. — Мінск: Галіяфы. 9. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/ Кнігарня «Наша Ніва». 10. Ігар Бабкоў. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб. — Мінск: Логвінаў.
Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:
1. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў». 2. Адам Глобус. Play.by. — Мінск: Логвінаў. 3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка. 4. Ніл Гілевіч. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор. 5. Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор. 6. Алесь Разанаў. Сума немагчымасцяў. — Мінск: Логвінаў. 7. Уладзімір Арлоў. Усё па ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 8. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства. 9. Анатоль Вярцінскі. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор. 10. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.
Арсень Ліс, літаратуразнаўца:
1. Гістарыяграфія 1920‑х гг.: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Уклаў Алег Дзярновіч. ARCHE № 7. 2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. 3. Уладзімір Конан. Выбранае. — Мінск: СМЭЛТАК. 4. Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка Бацькаўшчыны. 5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства. 6. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор. 7. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. 8. Ніл Гілевіч. Збор твораў. Том 16. Паэты і пісьменнікі Беларусі. — Мінск. 9. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка. 10. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.
Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»:
1. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны. — Мінск: Мастацкая літаратура. 2. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура. 3. Пятро Васючэнка. Ад тэксту да хранатопа. — Мінск: Галіяфы. 4. Міхась Скобла. Акно для матылькоў. — Мінск: Про Хрысто. 5. Ніна Мацяш. У прыгаршчах ветру. — Мінск: Літаратура і мастацтва. 6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. — Мінск: Галіяфы. 7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў. 8. Ягамосць. Зборнік прысвячэнняў Анатолю Сысу. — Мінск: Медысонт/Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў». 9. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў». 10. Усевалад Гарачка. Багі і героі. — Мінск: Галіяфы.
Алесь Пашкевіч, гісторык:.
1. Гістарычны атлас Беларусі. Том І. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава/Мінск. 2. Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. — Мінск: Лімарыус 3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка. 4. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амерыкі (БККА). Смаленск: БІНІМ/Бібліятэка Бацькаўшчыны. 5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 6. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. 7. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка. 8. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. 9. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. 10. Мітрафан Доўнар‑Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука.
Ірына Зубар, мінская кнігарня «Эўрыка»:
1. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс. 2. Михаил Голденков. Утраченная Русь. Забытая Литва. Неизвестная Московия. Запрещенная Беларусь. — Мінск: Сучасная школа. 3. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ. 4. Аксана Катовіч, Янка Крук. Залатыя правілы народнай культуры. Перавыданне. — Мінск: Адукацыя і выхаванне. 5. Краўцэвіч Аляксандр. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Трэцяе выданне. — Беласток: Вышэйшая Школа Публічнай Адміністрацыі імя Станіслава Сташыца. 6. Воздвигнутые на пьедестал. О памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь. — Мінск: Кнігазбор. 7. Грюнвальд в источниках: хроника конфликта Владислава, короля Польши с крестоносцами в год Христов 1410. — Пінск: ПалескДзУ. 8. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор. 9. Роман Павлович. Минская область в огненном вихре сорок первого. — Мінск, СМЭЛТАК.
Алесь Асіпцоў, журналіст з Магілёва:
1. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода. 2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. 3. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства. 4. І.Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх імёнаў. — Мінск: Адукацыя і выхаванне. 5. Адзін дзень палітвязня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода. 6. Юры Друкахруст. Акцэнты Свабоды. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода. 7. Ігар Пушкін. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20‑30 гады XXI стагоддзя). Дакументы і матэрыялы. — Мінск: Медысонт. 8. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 9. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
Інтэрнэт‑крама Prastora.by:
1. Анджэй Суліма Камінскі. Рэспубліка супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 2. Уладзімір Арлоў. Усё па‑ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва». 3. Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім (аўдыёкніга). — Мінск: BelTonMedia. 4. Крынічка. Чытанка: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. — Мінск: Мастацкая літаратура. 5. Мікалай Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі. — Мінск: Логвінаў. 6. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор. 7. Лісіца‑хітрыца. Беларускія народныя казкі для дзяцей малодшага школьнага узросту. Апрацоўка Алеся Якімовіча. — Мінск: Літаратура і мастацтва. 8. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Пераклад з нямецкай і паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: Галіяфы. 9. Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 2. — Мінск: Мастацкая літаратура. 10. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».
«Акадэмкніга», Мінск:
1. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор 2. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ 3. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор 4. Анатоль Грыцкевіч. Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мінск: Кнігазбор 5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства 6. Мітрафан Доўнар‑Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука 7. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс.
Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў
2008 — Галасы з‑за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус; 2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/»Кнігарня «Наша Ніва»; 2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; 2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) — Мінск: Лімарыус.