Хіт-парад 2009
24.12.2009 21:40
—
Новости Культуры
|
Папулярызатары айчыннай музыкі, інтэрнэт-партал Узнёслыя «Зорачкі» ад «Ляпіса Трубяцкога». Далей - «Голая Манашка» з беспрынцыповай дэпрэснякоўшчынай «Атрута», ніжэй - прасветленая беспрасвеціца ад Neuro Dubel"я, «Трываю». На гэтым з панк-блокам складанка завязвае: на змену ідзе стала пазітыўны J:mopc з кампазіцыяй «Не здавайся!», спрабуючы моцай спеваў і словаў пераконанаць нас (ці Кулінковіча?), За ім — спадчынныя жыццялюбы «Дзецідзяцей» з «Гімнам Моладзі», дзе назва, вядома, сама за сябе: ніхто не спыніць іхняе сонца! Лявон Вольскі і Ўладзімір Пугач вылучыліся краёвапатрыятычным «Такога няма нідзе». Дарэчы, цікава прасочыць за першай ластаўкай з аднаймённага праекту Лявона, зробленага ў стылістыцы 60- і 70-х. За Фольк-блок у тузіновай складанцы адбывае Наста Някрасава з адвечнай жальбай пра тое, што вялікі дзень ідзець, а ёй нечага надзець. Да фольку зусім неканвенцыянальным, але ж пераканаўчым шляхам спрабуе падмазацца MAUZER са сваім іншасветным псіхадэлікам «Каляда». У дадатак да ТОП-12 яшчэ 30 песняў у фармаце МР3 самых розных накірункаў, ад шансона да рэгей: «Адыс-Абэба», UltraВожык, GARADzKIJA , Зміцер Вайцюшкевіч. Адмыслова для настальгуючых: дэнс-версія старога добрага «Белага снега» ад Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Прэм"ер Тузін-2009. Песні-пераможцы гіт-параду «Тузін Гітоў». «Вестрекордс-плюс», 2009. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папулярызатары айчыннай музыкі, інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў» выдалі CD-кружэлку з песнямі 12-ці пераможцаў свайго хіт-параду за 2009 год. «Ляпіс Трубяцкой», «Дзецідзяцей», IQ-48, J:mopc, Лявон Вольскі... |
|