Беларускі віртуальны фотаальбом амерыканскага дыпламата. 21.by

Беларускі віртуальны фотаальбом амерыканскага дыпламата

28.12.2009 19:07 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды выхаду новай кнігі Рыгора Барадуліна аздобленай фотаздымкамі былога амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра.


Джон Кунстадтэр працаваў у амерыканскай дыпламатычнай службе. Геаграфія яго працы ахапіла Балгарыю, Турцыю, Туніс, Эстонію, Латвію, Літву і Беларусь, дзе ён быў намеснікам пасла ў Мінску ў 2000-2001 гг. Цяпер ён жыве ў Анкары і ўвесь свой час прысвячае фатаграфіі. Яго персанальныя выставы прайшлі ў Вашынгтоне (1997) і Анкары (2000, 2002, 2003, 2005). Беларус ж маглі азнаёміцца з яго творчасцю на супольных выставах у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску (лістапад 2006, люты 2007, красавік 2007), у Гродне (2008). Тым, хто на выставы Кунстадтэра не трапіў, варта наведацца на ягоную персанальную старонку.

«Маім жыцьцём у фатаграфіі рухае пашана да простага чалавека, пра якога сказана: «Вы — соль зямлі…Вы — сьвятло сусьвету», — піша былы дыпламат на сайце Radzima Photo. Фотаздымкі Беларусі: нацыя, водар глебы, вера і традыцыі.

«Так маё фатаграфічнае падарожжа па Беларусі няспынна натхняе мяне і вядзе па трох сьцежках.

Першая — стварэньне беларускага брэвіярыя. Гэта спроба адлюстраваць кола года, а таксама новае нараджэньне веры, што адбываюцца пры адметным беларускім асьвятленьні, напаўняюцца адметным беларускім водарам глебы і адметным беларускім пачуцьцём повязі з радзімай.

Другая сьцежка — гэта спроба адлюстраваць глыбокую, нязломную і — зноў жа — адметную і неад’емную эўрапейскасьць беларускай культуры, беларускай сутнасьці. Незьлічоную колькасьць разоў я быў сьведкам таго, што сэрца беларускай нацыі б’ецца ў кожным малым, нават у немаўляці, што мова нацыі сьпявае ў кожным жэсьце і кожнай усьмешцы, што беларусы сьціпла і непахісна спраўджваюць словы вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча: «Так рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак»

Я буду шчасьлівы, калі Вы як глядач адчуеце гэтыя рытмы, гэтыя мэлёдыі, гэтую руплівасьць прынамсі ў некаторых са здымкаў на гэтым сайце».

Кажучы пра трэцюю сцежку, аўтар здымкаў аддае належнае ролі беларусаў у вызначэнні, «кім ёсць амерыканцы і чаму». «Мы не былі б амерыканцамі, калі б не лёсавызначальная дапамога пры Саратозе — і не толькі — Тадэвуша Касьцюшкі. Мы заўсёды ўшаноўвалі Касьцюшку як паляка. Але ён ёсьць сынам і беларускай глебы…

Беларускі віртуальны фотаальбом амерыканскага дыпламата і фатографа складаецца з некалькіх галерэй: «Над Беларусяй ціхай і ветлай», «Кола года», «Новае нараджэньне веры», «Сэрца просіць», «З выставы «Беларусь: Праменьні».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды выхаду новай кнігі Рыгора Барадуліна аздобленай фотаздымкамі былога амерыканскага дыплямата.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика