Націск на націск
30.12.2009 19:27
—
Новости Культуры
|
Надта непісьменна cтавяць націскі журналісты некаторых станцый і нават акторы. З гэтай нагоды мовазнаўцу Алесю Каўрусу напісаўся вершык, складзены са словаў з тыповымі памылкамі націску. «Выкладаю крыху завострана, але аб’ектыўна», — піша ён.
«СабралІся», «сабралОся»… «ДабралІся» так да слова, Што яно крычаць гатова. Мо «адбЫлася» дамова Весці націску абнову?<
То «шпацЫр», а то «сківІца»… Ды «палУтара», «каторы» — Прамаўляюць ледзь не хорам. (Як жа, людзі, вам не сорам!)
Лепш пільнуйце моўны сад. Доўга дома не былі — Дык не «бАлі», а «балІ», Замест «звЯзаны» — «звязАны», Адно мове болі, раны. Блэнды пруць з усіх бакоў, Не дасць рады й Бушлякоў.
Той з «гурбЫ» ступіў на «цАлік», Зняў «дзягУ», сеў на «крушнЮ» І, здарожаны, прыснуў. Потым дома, у «сенцАх», Учуў хлеба смачны пах! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надта непісьменна cтавяць націскі журналісты некаторых станцый і нават акторы. З гэтай нагоды мовазнаўцу Алесю Каўрусу напісаўся вершык, складзены са словаў з тыповымі памылкамі націску.
|
|