«Ты мусіш падняцца!»
03.01.2010 12:07
—
Новости Культуры
|
«Чорная маланка» Цімура Бекмамбетава — расейскі комікс пра супермэна. Чорная маланка (Чёрная молния) Сквапны нягоднік марыць прабурыць пліту, на якой стаіць Масква, каб дарвацца да алмазаў. Для гэтага яму неабходна машына з нанарухавіком. І менавіта такая машына — у выглядзе дапатопнай «Волгі» — трапляе ў рукі ў галоўнаму герою. Небагаты студэнт Дзіма, закаханы ў мясцовую прыгажуню, падпрацоўвае развозам кветак. Па сумяшчальніцтве яму прыйдзецца стаць супермэнам. Праца ў Галівудзе пайшла рэжысёру Бекмамбетаву на карысць. Цяпер у ягоным фільме ёсць людзі (няхай і аднамерныя) — і ёсць сюжэт, а не бязладны набор статусных кліпаў. Навязліва-рэкламныя ды «всталосколенные» моманты амаль незаўважныя. Хаця ветліва падкрэсліваецца, што «Волга» — машына Пуціна, а галоўныя разборкі адбываюцца на Краснай плошчы. Натужліва ўсміхаецца гераіня, ззяюць чырвоныя зоркі. «Ты мусіш падняцца! Ты мусіш падняцца!» — заклікае патрыятычны слоган. Толькі кіроўца — не супермэн, а «Волга» — не бэтмамабіль. Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Чорная маланка» Цімура Бекмамбетава — расейскі комікс пра супермэна.
|
|