З новым класам!
10.01.2011
—
Новости Культуры
|
У Кішынёве пачынае працаваць беларуская нядзельная школа
![]() Тут да месца будзе нагадаць: у вну Беларусі вучацца дзясяткі беларусаў замежжа. У адпаведнасці з заканадаўствам суайчыннiкi з iншых краiн, якія паступаюць па рэкамендацыях беларускiх суполак ці навучальных устаноў замежжа, пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца ў вну па-за конкурсам, на спецыяльна вылучаныя месцы. Да таго ж абітурыенты маюць права выбіраць: здаваць уступныя іспыты на беларускай ці на рускай мове. Таму такія нядзельныя школы — гэта яшчэ і добрая падтрымка для тых, хто жадае ў будучыні атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, звязаць з ёй свой лёс. Пра тое, што беларусы ў Малдове не забываюць родную мову, літаратуру, сведчыць і праведзеная суполкай вечарына, прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Караткевiча. Цікава расказаў пра жыццё і творчасць пісьменніка ўраджэнец Лоеўшчыны, выпускнік Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, мастак Вячаслаў Ігнаценка. А Мiкалай Шляпо, Iван Рахуба, Вера Сугак чыталі свае вершы. Пётр Арэшка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кішынёве пачынае працаваць беларуская нядзельная школа |
|