В стихах поэтов клуба «Лiтаратурнае прадмесце» — снежинки, вьюги, звезды и прочая атрибутика зимы и ее праздников. Но главное — все эти стихи очень разные, так же, как и их авторы, а значит, есть шанс найти своего любимого поэта...
Святитель Николай Сербский сказал так: «Поэзия произросла от древа жизни, проза — из древа познания... Если же облечешь свою жизнь в песню, и ты станешь ближе к истине, ближе к жизни». Так когда еще и читать лирические строки, как не на Рождество! Даже те, кто никогда раньше не испытывал потребности раскрыть томик поэзии, этими святочными днями могут наконец решиться. Не знаю, что это будет за книга — утонченные хокку Басё, философствования Рильке, романтический мир Максима Богдановича... А может быть, открытие поэзии начнется с этой подборки? В стихах поэтов клуба «Лiтаратурнае прадмесце» — снежинки, вьюги, звезды и прочая атрибутика зимы и ее праздников. Но главное — все эти стихи очень разные, так же, как и их авторы, а значит, есть шанс найти своего любимого поэта.
Руководитель клуба «Лiтаратурнае прадмесце» Людмила РУБЛЕВСКАЯ.
Вiка ТРЭНАС
СПАТЫКАНКА
калi жывеш у рэжыме нон–стоп хвiлiны спатыкаюцца адна аб адну i няма калi зазiрнуць табе ў вочы сняжынкi таюць на дрыготкiх вейках пяшчотны студзень — сонца ў маёй кiшэнi шкадую соцень падстрэленых вершаў цалую тваю самоту ў куточках вуснаў каб нехта замыслiў горад з маёй любовi * * * у кожнай сняжынцы — працяг нечага верша у рысах тваёй далонi працяг рысаў нечай далонi i людзi iмкнуцца быць некiм найперш, а сабой — не, бо гэта значыць ужо не быць * * * мой зiмовы настрой вымяраецца колькасцю вершаў я збiраю сняжынкi ў кiшэнях i мару пра снег каб на колькi хвiлiн, нiбы ў шалiк, захутацца ў моўкнасць шэры горад, галодны на цiшу, мяне праглыне
Аксана СПРЫНЧАН * * * Аголенасць ценяў аголеных дрэваў на снезе... i ценем ад пёрка ад птушкi празрыстыя птушкi на кнiзе... i ценi ад крыжыкаў простым алоўкам на людзях няпростых... Жыццё апранае на раны, на ранак самоту без ценю сумнення, сумоўя i рэдкiх сустрэчаў... * * * Клiча студзень туды, дзе ты, дзе пад снегам апошняе лiсце, дзе заечыя вiражы не разблытаць нiводнай лiсiцы, дзе ласуецца сонечны промень снегам з лецiшча, i ледзяшы, нiбы зубы Змея Гарыныча, што ўтрымае нас на адлегласцi, ды не схопiць нашыя сны, абароненыя Гарою, цi аброненыя сасною, цi слязою... Цi па лязе... Клiча студзень, i сам iдзе...
Мiкола КАНДРАТАЎ * * * Снег коле павекi — адлiжны: iльдзiсты i рэдкi. У мружных вачах лiхтары расцвiтаюць, як кветкi. А сэрца — пустое. Шукаю, У што сябе ўкласцi, Каб гэта было — да астатняга позiрку — Шчасце. * * * Студня на выспе пяску Белым прысыпана снегам. Памяць аб тонкiм, гарачым Целе тваiм.
Памяць аб веях — Шорсткiх, як снег, што зрываецца з даху пад ветрам, Лёгкiх, як снег, што сядае на твары i кроны. Дымчаты снег.
Памяць аб вуснах — Вабных, як познiя вiшнi ў лiстоце калянай, Прагных, як быццам пчала, што аблiзвае спелы Вiшанны сок.
Насця ГРЫШЧУК * * * У ноч калядную Дзяды Збiраюць зорныя пасевы, Каб не пабiлi халады, Каб не астужылi залевы.
Збiраюць у льняны хатуль, Нясуць за казачную Прыпяць, Каб потым вызвалiць адтуль Ды ў ноч купальскую рассыпаць. Рассыпаць i чакаць: Калi, Калядныя пачуўшы спевы, На Перуновае раллi Узыдуць зорныя пасевы.
Юля НОВIК * * * Смелыя галубы, Якiх нiколi не крыўдзiлi, Не саступаюць з дарогi. Высокi снег запаўняе душу. ён пачаўся даўно, У мiнулым, Але стаў заўважным Толькi зараз, На Каляды. Доўга глядзiш на белую царкву i ўсведамляеш: Цяжка абараняць прыгажосць, Якую нiхто не бачыць. * * * Крывое люстэрка Падземных вагонаў. Ты — мой незнаёмы. Мароз цыгарэтны — i снежны цырульнiк — Прыносiць утульнасць. Снег сыплецца ў каву. Прымружваю вочы. П’ю моўчкi... Ты першы Да елкi каляднае рушыш. Ты вершы Шукаць будзеш там паспяхова. Ты — гэта апошняе–першае слова.
Рагнед МАЛАХОУСКI * * * У праменнях зорнай цiшынi Горад за вакном Даўно маўчыць. I, забыўшы стомленыя днi, Любая заснула на плячы.
У iмгненнях мройна–залатых Сам Анёл Цябе мне паказаў. Захмялеў я ад вачэй жывых, Захмялеў, таму што пакахаў.
На арэлях золкiх туманоў Нашы душы Гушкалiся ў снах, I пачуццi палымнелi зноў, I акорды музыкi ў вятрах... Горад па–ранейшаму маўчыць, I, здаецца, — за спiною крылы. Любая заснула на плячы — Я шчаслiвы.
Адам ШОСТАК * * * нас частавалi з фамiльнага срэбра адной толькi стравай зусiм небагатай
ты лiчыш днi–тыднi дарма: у кiшэнi мацаеш пашпарт з транзiтнаю вiзай апасля абеду шляхта з–над Пiны моўчкi разышлася нам пакiнуўшы посуд нямыты з клеймамi сiвых стагоддзяў
ты лiчыш днi–тыднi дарма: на струменьчык павольна глядзiш у пясочны гадзiннiк
перад заходам сонца мы чысцiлi клеймы старыя мылi мы срэбны посуд i складалi яго па палiцах
ты лiчыла днi–тыднi дарма: з доння Чырвонага мора на памяць трымаеш жменю пяску — Майсей ўсё адно цябе вывеў з палону:
ты лiчыла днi–тыднi дарма
Маргарыта АЛЯШКЕВIЧ
Вуглёў падкладу ў самавар i раздзьмую — дарэмна: цi хто забрыдзе на гарбату з марозу сiвога? Цi хто панатопча падталых слядоў ля парогу, абрус цi заляпае лiпкiм лiмонным варэннем?
Падмiргвае свечка сваiм люстраванням у шыбе, з яе насмяецца, узяўшы ў аблогу, завея. Зайдзi, мокры госць! Я цябе абсушу i сагрэю, духмянай гарбаты з пралескавых зернейкаў вып’ем!
Алена БЕЛАНОЖКА
ФЛIКЕР
На руку надзяваю флiкер, Каб упоцемку На шашы Ратавальнай маланкай блiкi Прыпынялi хаду машын.
Па сумётах чужых узбочын Цiха крочу Сярод завей. З жарала невычэрпнай ночы Сцюжа кiдае белых змей.
Атрымаўшы сняжок, як кулю, У святле незнаёмых фар — Я флiкую табе, флiкую, Я шукаю твой любы твар... Забываюся аб пагрозе Легчы ў склеп пад цяжар плiты. Сто разоў на адной дарозе Размiнулiся я i ты!
Ты мяне за сабой не клiкаў, Бо не бачыў у гэтай цьме... Я прышыю да сэрца — флiкер... Ты заўважыш яго Цi не?
Алесь ЕМЕЛЬЯНОВ * * * Если снег, как мечта на дворе, Сосны, словно невесты в белом. Мы с тобою опять в декабре Очутились, и можно смело
Нарядить рядовую ель, Невзирая уже на погоду. В горностаевой шубе метель Провожает нас к Новому году.
Юрась НЕРАТОК
ЧУМАЦКI ШЛЯХ
Стэп — i навошта тут столькi прасторы? Цягнуць валы перагружаны воз. Крупкамi солi рассыпаны зоры, Месяца блiн на патэльнi нябёс.
Кольца каўбаскi, пiханай пальцам; Ззаду — аптовы закуп, магарыч. Знiкла заступнiцтва ў зладжанай валцы. А нападуць — толькi Бога i клiч!
Файна было б таргануць па дарозе: Быў бы барыш i заўзяты кiрмаш! Толькi ўся соль застанецца на возе, Бо ў Беларусi солi няма ж!
Пахаладае — гуньку накiну. Не дапаможа — гарэлкi глыну. I не заўважу, як за хвiлiну Водар кавыль перадасць палыну.
Вось бы даехаць, убачыць радзiну, Хвацкi гармонiк ушыр развярнуць! Можа, даеду, а можа, i згiну, Можа, князi ўсё за так адбяруць.
Здасца, супынку не будзе нiколi: Я — i прастор, цiшыня i спакой. Пыл узнiмаецца, стукаюць колы, Цягнецца воз па дарозе пустой.
Алена ХАРУК
СТУДЗЕНЬСКАЕ
На крэсле кот прылёг i звесiў лапу, i пазiрае ўдумлiва ў вакно. Як быццам бы са стомай на канапу Так з неба на зямлю кладзецца ноч.
Па–студзеньскi багатая на зоры, Халодная, празрыстая бы шкло, I чуцен гук далёка на прасторы, I бачна нават цьмянае святло.
I хочацца сарвацца i пабегчы Па сцежках, што iскрысты снег збялiў, Да месяца, да зораў на сустрэчу На край зiмы, дзе неба ля зямлi.
Стамiўся коцiк цiкаваць за ноччу, Заснуў, схаваўшы ў футра цёплы нос. А я нiбы кудысь па зорках крочу: Вачэй не адрываю ад нябёс.
В стихах поэтов клуба «Лiтаратурнае прадмесце» — снежинки, вьюги, звезды и прочая атрибутика зимы и ее праздников. Но главное — все эти стихи очень разные, так же, как и их авторы, а значит, есть шанс найти своего любимого поэта...