Прынцэса-жабка для Барака Абамы
11.01.2010 13:40
—
Новости Культуры
|
Цемнаскурая дзяўчына Тыяна марыць адкрыць свой рэстаран — дый зацята працуе. На карнавале яна знаёміцца з жабкай-прынцам, якога зачараваў злы вядзьмак. Але пасля пацалунку дзяўчына сама стаецца амфібіяй — і цяпер два земнаводныя ўвязваюцца ў небяспечныя прыгоды… Карціна Рона Клементса і Джона Маскера — амаль забытая, намаляваная ад рукі анімацыя. У сённяшнія кампутарныя часы студыя «Дыснэй» вырашыла ўзгадаць пра вытокі. Рэжысёрам, якія працавалі над «Аладзінам» і «Русалачкай» гэта прыйшлося даспадобы. Класічны казачны сюжэт, амаль не перакручаны постмадэрновымі здзекамі. Абавязковыя пацешныя персанажы: закаханы ў зорку святляк і кракадзіл, які шалее ад джазу (прататып — слынны джазмэн Луі Армстронг). Героі спяваюць, танчаць, гарэзяць. Карціна настальгуе па Новаму Арлеану 20-ых гадоў, яшчэ не разбуранаму ўраганам Катрына. Палітыка праточваецца ў фільм сценямі і вобразамі: тата гераіні нагадвае Барака Абаму. Актуальная і дэмакратычная мараль. Прынцам-лавеласам варта вучыцца працаваць. Жабкам-працагалічкам — любіць. Радасць, феерверкі, вяселле. Мілая стужка, але ў залатыя часы, намаляваныя Уолтам Дыснэем ужо не вернуцца. Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анімацыйная музычная казка, намаляваная ад рукі.
|
|