У Мядзельскім музеі Народнай славы наведвальнікаў сустракалі ў маскарадных касцюмах. 21.by

У Мядзельскім музеі Народнай славы наведвальнікаў сустракалі ў маскарадных касцюмах

11.01.2010 16:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Мядзельскага музея Народнай славы сустракалі наведвальнікаў у маскарадных касцюмах.

Справа ў тым, што ва ўстанову зараз прыходзіць шмат юных гасцей, бо якраз тут пачынаецца экскурсія на навагоднюю пляцоўку “Казачны горад”. І каб адразу стварыць дзецям святочны настрой, супрацоўнікі апранулі касцюмы скамарохаў.

Тут вучням расказваюць пра гісторыю ўзнікнення навагодняга свята, як яго адзначаюць у розных краінах, падрабязна распавядаюць пра галоўных персанажаў зімовых урачыстасцей. Прытым, гэтыя расказы гучаць у асаблівай абстаноўцы.

- Аформілі выставу старых навагодніх паштовак, - паведаміла дырэктар музея Святлана Анатольеўна Чарняўская. - Прадстаўлены тут паштоўкі, якія зараз мала дзе можна пабачыць. Таксама экспануюцца розныя мяккія цацкі, незвычайныя ёлкі, зробленыя са стужак, шышак, з макароны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб адразу стварыць дзецям святочны настрой, супрацоўнікі апранулі касцюмы скамарохаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика