Ялфімава не папярэдзілі
13.01.2010 11:15
—
Новости Культуры
|
Пётра Ялфімаў упершыню чуе пра складанку «Беларускі глобус» , куды ўвайшла песня «Мару ўбачыць гэты дождж», праспяваная ў дуэце з Юрыем Несцярэнкам. Але ніякіх прэтэнзій да выдаўцоў Ялфімаў не мае. «Я рады, што выйшаў дыск. Але калі мы запісвалі песню, я не ведаў пра стварэнне складанкі», — кажа спявак. Пётра Ялфімаў і Юрый Несцярэнка праспявалі беларускамоўны кавер на песню «Have You Ever Seen The Rain?» гурту Creedence Clearwater Revival. «Мы даўно сябруем з Юрыем. Гэта была яго ідэя заспяваць разам. Гэта адзін з твораў любімага гурту многіх пакаленняў. І я вырас на гэтай музыцы. Я задаволены вынікам. Але заўжды можна зрабіць лепш. Мы не спрабавалі наблізіцца да арыгінала. Зрабілі так, як убачылі гэту песню. Мы проста хацелі запісаць прыгожую кампазіцыю». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыст не ведаў для чаго спяваў.
|
|