Сацыяльныя кантракты ў сучаснай Беларусі
15.01.2010 16:51
—
Новости Культуры
|
Феномен беларускай сацыяльнай стабільнасці даўно прыцягвае ўвагу сацыёлагаў, палітолагаў і публіцыстаў. На гэтую тэму напісана мноства артыкулаў. Хтосці тлумачыць стабільнасць расійскімі датацыямі, хтосці спрадвечнай беларускай ментальнасцю. Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў пры падтрымцы Фонда Еўразія і Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю ажыццявіў праект, мэтай якога было даследванне прычын стабільнасці беларускага грамадскага жыцця. Асновай даследвання стала паняцце сацыяльнага кантракта – своеасаблівай негалоснай дамовы паміж уладай і грамадствам. Матэрыялы даследвання апублікаваныя асобным выданнем. У ім можна знайсці характарыстыкі розных сацыяльных груп беларускага грамадства: наёмных работнікаў, пенсіянераў,моладзі, прадпрымальнікаў, дзяржаўных служачых. Асаблівая ўвага была нададзена адносінам гэтых сацыяльных груп да ўладаў. Выданне ўтрымлівае вялікую колькасць статыстычнага і сацыялагічнага матэрыялу і будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца станам сучаснага беларускага грамадства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Феномен беларускай сацыяльнай стабільнасці даўно прыцягвае ўвагу сацыёлагаў, палітолагаў і публіцыстаў. На гэтую тэму напісана мноства артыкулаў. Хтосці...
|
|