У Купалаўскім музеі прэзентавалі кнігу Барадуліна і фотапрацы Кунстадтэра
15.01.2010 19:59
—
Новости Культуры
|
Асаблівасцю імпрэзы стала тое, што прэзентацыю новай кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» спалучылі з адкрыццём выставы амерыканскага дыпламата і фатографа Джона Кунстадтэра, чые фотаздымкі ўпрыгожылі кнігу народнага паэта. Рыгор Барадулін па стане здароўя не змог прыняць удзел у імпрэзе, таму кнігу прэзентаваў Алесь Камоцкі, укладальнік кнігі. Джона Кунстадтэр, вялікі сябар Беларусі, аўтар шматлікіх фотаздымкаў, зробленых у нашай краіне, звярнуўся да гасцей выставы на добрай беларускай мове. Музычнае суправаджэнне вечару забяспечыў гурт «Дзевясіл».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асаблівасцю імпрэзы стала тое, што прэзентацыю новай кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» спалучылі з адкрыццём выставы амерыканскага дыпламата і фатографа Джона... |
|