Барак Абама, прэзідэнт і мюзыкл
15.01.2010 19:59
—
Новости Культуры
|
На Барака Абаму, які перабыў на пасадзе прэзідэнта ЗША які год, усё сыплюцца і сыплюцца даброты: ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міра, з дня яго нараджэння ў некаторых акругах штату Алабама зрабілі дзяржаўнае свята, і вось прыспела чарга мюзыкла, зробленага паводле жыццяпісу першага чорнага прэзідэнта Амерыкі. «Надзея! Музычны аповяд пра Барака Абаму» - гэтак называецца мюзыкл, які пакажуць у Нямеччыны ўжо на наступным тыдні. Пастаноўка, якую прадставяць спярша у Франкцурце, раскажа пра 20 апошніх гадоў з жыцця Барака Абамы. Гісторыя распавядаецца з вуснаў шараговых чыкагцаў, якія з захапленнем назіраюць за чорнаскурым палітыкам, які прыносіць істотныя змены і новыя павевы спярша ў грамадскае жыццё Чыкага, а потым — і ўсёй Амерыкі. У мюзыкле прагучаць кампазіцыі ў стылі соўл, госпел, хіп-хоп і вядома, рокавыя напевы. У шмат якіх тэкстах песняў будуць выкарыстоўвацца слоганы з перадвыбарчай гонкі. Нават саму назву НОРЕ! («Надзея!») драматургі прыўласцілі са знакамітага, вытрыманага ў сіне-чырвонай палітры, перадвыбарчага плаката Абамы. Стваральнікі мюзыкла кажуць, што ў пастаноўцы прагучаць чуллівыя партыі Барака і ягонай жонкі Мішэль, а таксама дуэт паміж прэзідэнтам і дзяржсакратаркай Хілары Клінтан. Нават спаборнік Абамы на выбарах, Джон Макейн разам са сваёй заступніцай Сарай Пэйлін, атрымалі сваё ўвасабленне ў пастаноўцы. Мюзыкл — двюхмоўны: акторы будуць прамаўляць і спяваць па-ангельску і па-нямецку. Але ж прадусары, відаць, моцна думаюць, ці варта шуму ўся аблава — і пакуль што прадаюць квіткі толькі на прэм"еру (кошт квітка ў Сеціве: 49-150 еўраў). «Мы шмат рэпертуем, па 12 гадзін у дзень, але нам самім пакуль невядома, ці будзе пастаноўка мець працяг у выглядзе гастроляў, — сказаў у інтэрв"ю актор Джымі Уілсан, які ўвасабляе ў мюзікле амерыканскага прэзідэнта, — Так што пакуль чакаем прэм"еры, а там пабачым». Чаму менавіта Нямеччына? У адрозненні ад саміх Штатаў, дзе папулярнасць Абамы дзякуючы яго сціплым поспехам у справе давання рады эканамічнаму крызісу, за апошні час істотна знізілася, у ФРН абаманія па-ранейшаму ў моцы, на якую паўплываш пазамінулагодні палкі выступ Абамы перад 20 тысячамі немцаў у самым цэнтры Берліну, а таксама эфектнае з"яўленне яго падначаленай, Хілары Клінтан на святкаванні 20-годдзя падзення Берлінскага муру. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы вітак абаманіі: у Нямеччыне паставілі мюзыкл паводле прэзідэнцкай біяграфіі/
|
|