27 гадзін Ермаловіча. 21.by

27 гадзін Ермаловіча

18.01.2010 11:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адраджэнская метафара пра націсканне клавішы ВКЛ у беларускіх галовах (то бок, настойлівага і інфармавання беларусаў пра іх мінуўшчыну дзеля актывізацыі гістарычнай памяці) набыла гэтымі днямі ледзьве не прамы сэнс. У кампаніі «БелТонМедыя» выйшла аўдыёверсія знакавай кнігі Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае». Цяпер дастаткова націснуць значык play на вашым камп"ютарным прайгравальніку, як вы зможаце пазнаёміцца з рамантычнымі і ўвадначассе з навукова абгрунтаванымі довадамі вядомага гісторыка Міколы Ермаловіча, які лічыць, што гісторыя Беларусі пачынаецца не з 1917 года, а Вялікае Княства Літоўскае — дзяржаўнае ўтварэнне, якое папярэднічала БНР і БССР.

«Гаваркая» кніга складаецца з дзвюх кружэлак, маючы агульны час запісу 27 гадзінаў. Начытаў тэкст прафесар Андрэй Каляда, які праславіўся сваімі агучваннямі збольшага мастацкіх твораў: раманаў Уладзіміра Караткевіча ды Івана Мележа, а таксама гістарычных аповесцяў Ўладзіміра Арлова.

«Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае». Серыя «Аўдыёкнігазбор». Мінск: «БелТонМедыя», 2009.

Чытаць яшчэ:

«40 гадзін Караткевіча».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшла аўдыёверсія кнігі Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика