У Мінску адкрыецца літаратурна-дакументальная выстава “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”. 21.by

У Мінску адкрыецца літаратурна-дакументальная выстава “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”

19.01.2010 14:23 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 19 студзеня а 17-й гадзіне запрашае на адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Васіль Быкаў. Шлях, вызначаны лёсам”.

Выстава адкрываецца ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, які прымеркаваны да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Экспазіцыя знаёміць з творчым шляхам народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, асноўнымі этапамі яго жыцця і літаратурнай дзейнасці. Яна стварае сучаснае ўяўленне пра адметнасць творчай асобы пісьменніка.

Выстава складаецца з трох тэматычных блокаў, першы з якіх называцца “Жыццёвыя і творчыя вытокі”. У ім прадстаўлены матэрыялы пра дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, выявы роднай хаты, блізкіх і сяброў, сустрэчы з землякамі на Ушаччыне ў пазнейшыя гады.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае самы вялікі тэматычны блок - “Праўда перажытага”, які распавядае пра В. Быкава як франтавіка і яго літаратурную творчасць, звязаную з тэмай Вялікай Айчыннай вайны. На выставе прадстаўлены фотаздымкі з аўтографамі 1944-1945 гг. з архіва пісьменніка, яго лісты да родных 1944 г., дэманструюцца кнігі і машынапісы мастацкіх твораў, аўтарскія пераклады з праўкамі, ліставанне В. Быкава з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі, выдаўцамі. Закранаецца гісторыя напісання і выдання аповесці “Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў” і інш. Прадстаўлены фотаздымкі і матэрыялы перапіскі, якія асвятляюць аспекты знаёмства і творчага сяброўства Васіля Быкава з А. Твардоўскім, А. Салжаніцыным, Ч. Айтматавым, Р. Барадуліным, У. Караткевічам і інш.

Заключны тэматычны блок - “Асэнсаванне”, у якім паказана творчая лабараторыя пісьменніка, ліставанне В. Быкава з перакладчыкамі, аўтарскія літаратурныя сцэнарыі, перапіска, звязаная з пастаноўкай фільмаў, праграмы, фотаздымкі да спектакляў.

Асаблівую цікавасць уяўляюць малюнкі Васіля Быкава, створаныя ў розныя перыяды жыцця. Выстава насычана цытатамі-аўтографамі пісьменніка з рукапісаў, лістоў, аўтабіяграфічных прац і дакументаў.

У літаратурна-дакументальнай частцы выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, аддзела рэдкіх кніг ЦНБ імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, хатняга архіва пісьменніка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава адкрываецца ў рамках сацыяльна-культурнага праекта “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, які прымеркаваны да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика