У Мінску адкрылася выстава жывапісу і графікі Аляксандра Ісачова
20.01.2010 11:02
—
Новости Культуры
|
19 студзеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску (пр. Незалежнасці, 47) адкрылася выстава жывапісу і графікі Аляксандра Ісачова, прысвечаная 55‑годдзю з дня нараджэння мастака.
У экспазіцыі — 48 твораў са збору мінскага калекцыянера і мастака Алега Арлова. Удава мастака Наталля Ісачова мяркуе, што сваёй творчасцю аўтар дазваляе быць бліжэй да Бога і глыбей разумець свет. Паводле яе слоў, адначасова творы Ісачова выстаўлены і ў Галерэі народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі. Дырэктар музея Наталля Шаранговіч адзначыла, што экспазіцыя дазваляе ўбачыць «вельмі чысты, цікавы і яскравы талент мастака». Тэлежурналіст Аляксандр Дамарацкі назваў адкрыццё выставы вялікім святам і вялікай падзеяй у культурным жыцці краіны. Паводле яго слоў, Ісачоў — «сапраўдны мастак, таленавіты і незвычайны чалавек, у якім гарэла Божая іскра, бо яго карціны закранаюць, прымушаюць думаць, вяртацца да палотнаў, гартаць альбомы з рэпрадукцыямі яго твораў, а таксама больш даведацца аб жыцці і характары, звычках і ўдачах аўтара». Як адзначыў Арлоў, выстава з’яўляецца «яшчэ адным доказам таго, што цуд на зямлі існуе». Паводле яго слоў, творчасць Ісачова напоўнена магіяй бясконцасці, цішыні і дзіцячага ўспрымання свету. «Работы Ісачова адрозніваюцца ад сучаснага алейнага жывапісу класічнай тэхнікай Леанарда да Вінчы, заснаванай на падмалёўцы, прапісцы і лесіроўцы — шматслойным накладванні чыстых фарбаў з доўгім, да двух месяцаў, прасушваннем кожнага слоя. Вось чаму такія карціну жывуць стагоддзі, а работы сучасных жывапісцаў, напісаныя на пінене і шкіпінары фарбамі, змяшанымі на палітры, — праз 10 гадоў дэградуюць у колеры», — сказаў Арлоў. Ён лічыць, што унікальная канцэпцыя мастацтва Ісачова, заснаваная на даступнасці, прыгажосці і інфарматыўнасці, зрабіла творчасць мастака »такой прыцягальнай і папулярнай». Выстава працуе да 14 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна праходзіць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. |
|