Калядная музыка ВКЛ
21.01.2010 10:05
—
Новости Культуры
|
Беларускія і польскія канты і кантычкі — сучасныя і старажытныя — будуць гучаць на сцэне філармоніі ў канцэрце «Зорка-Прадвесніца». Канты — шматгалосныя духоўныя спевы, што прыйшлі да нас з візантыйскай культуры, ды якія першапачаткова ствараліся паводле рэлігійных тэкстаў. З цягам часу на нашай зямлі іх перапяялі на свой манер, прапусціўшы праз уласныя завядзёнкі, у тым ліку і паганскія. «Кожная творчая асоба, творчы народ, ніколі не будзе наўпрост цытаваць з чужой культуры, а заўсёды апрацуе, дадасць сваё: падобнае адбылося і з кантамі, — кажа кампазітарка Ларыса Сімаковіч. — Беларусы не проста перапявалі візантыйскую духоўную музыку, але дадавалі сваю мелодыку, перараблялі на свой слых, прапускалі, перайначваючы, тэксты кантаў праз сябе, свой быт, лад жыцця, і таму ў выніку канты не проста асіміляваліся нашай культурай — з іх атрымаўся новы, непрадказальны, адметны музычны жанр». Акрамя кантаў на канцэрце прагучыць калядная музыка ВКЛ і Рэчы Паспалітай, музыка, якую можна было пачуць у нясвіжскіх палацах пры Мацеі Радзівілу ў ХV ст., а таксама спевы на тэму Раства і Калядаў, якія склаліся ў ХХІ стагоддзі сучаснымі кампазітарамі. У канцэрце — творы Яна Голанда, Вацлава з Шамотул, Міхала Клеафаса Агінскага, Яўгена Паплаўскага і Ларысы Сімаковіч. Выконвае спевы Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік — Наталля Міхайлава) і Камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Gradus ad Parnassum» (дырыжор — Пётр Вандзілоўскі). Такім чынам, апошнія калядныя хваласпевы сыдуць на нашу зямлю 21 студзеня 2010 г. у Малой залі імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (Незалежнасці, 50). Пачатак а 19-й. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...і сучаснай Беларусі. У філармоніі 21 студзеня ў харавым выкананні прагучаць духоўныя песняспевы, прысвечаныя Раству і Калядам.
|
|