Мастацтва выратуе свет ад прыгажосці. 21.by

Мастацтва выратуе свет ад прыгажосці

21.01.2010 12:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уладзімір Цэслер, кароль беларускага поп-арта, звёў глянцаваную літару «п» са сваіх штандараў і цяпер займаецца чорна-белым аптычным мастацтвам, оп-артам. Гэта накірунак, пашыраны ў сярэдзіне ХХ ст., які выкарыстоўвае аптычныя ілюзіі, што грунтуюцца на асаблівасцях прымання розных геаметрычных і лінейных фігур. Аднак Цэслер ідзе далей: за стракаценнем геаметрычна вывераных палосаў, наслаеннем фігур з’яўляецца воку гледача іншая прастора.

Гледзячы на манументальныя чорна-белыя плакаты цэслераўскай серыі «Вектарная тэхналогія» наведнікі прызнаюцца, што ў іх часта баляць вочы і нават падступае млосць.

«Мастацтва выратуе свет ад прыгажосці, — адпрэчвае закіды сам Уладзімір Цэслер. — Для таго і зроблены мае працы, каб нешта балела, муляла. Калі ўсё прыгожанька, дык тую карціну наведнікі выставы паглядзяць і пойдуць сабе. А тут я сваімі працамі спрабую прымусіць задумацца: каб з’явілася жаданне уперыў вочы: абгледзеў і убачыў нешта сваё».

Паводле куратаркі праекту, мастацтвазнаўцы Тацяны Бембель, вектарныя кампазіцыі Цэслера — адлюстраванне «адважнага новага света», штучна створанай чалавекам прыроды: урбаністычных пейзажаў, тыповым офісных інтэр’ераў.

«Уладзімір Цеслер — наш лоцман па вектарнай прасторы, — кажа мастацтвазнаўца Тацяна Бембель. — Прасторы гэтыя трохі дзіўнаватыя, але пашыраюць нашую свядомасць, бо дазваляюць сустрэцца твар да твару, не адварочваючыся, са структурай новага свету, а таксама яе асэнсаваць».

Выстава «Вектарная прастора», якая ідзе гэтымі днямі ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а), працягнецца да 6 лютага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
кароль беларускага поп-арта Ўладзімір Цэслер заняўся аптычным мастацтвам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика