“Калядныя цары” на Шчодры вечар. 21.by

“Калядныя цары” на Шчодры вечар

30.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Семежаўскі абрад “Калядныя цары” — цікавае відовішчаПра унікальны беларускі абрад “Калядныя цары”, занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, знялі фільм.
Пасля таго, як традыцыйнае народнае свята «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці увайшло ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, да яго сталі праяўляць цікавасць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Апошні відэазапіс абраду датаваны 1997 годам, з таго часу шмат чаго змянілася, таму і было вырашана сёлета зазняць гэтае дзейства яшчэ раз.
Эксперт ад Беларусі ў міжурадавым камітэце ЮНЕСКА па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны Ала Сташкевіч адзначыла, што абрад “Цары” зарадзіўся яшчэ ў XVIII стагоддзі і праводзіцца штогод на Шчодры вечар (з 13 на 14 студзеня). Ён мае непасрэднае дачыненне да каляднай абраднасці беларусаў, хаця дагэтуль сустракаецца толькі ў вёсцы Семежава.
У чаканні Каляднай зоркіУ абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны і юнакі (так званыя “цары”), апранутыя ў спецыяльныя касцюмы (белыя штаны і кашулі). Чырвоныя семежаўскія паясы з геаметрычным арнаментам крыж-накрыж павязаны на грудзях кожнага “цара”. На галаве — высокія шапкі з рознакаляровымі папяровымі стужкамі. Вечар добры ў вашу хату!Працэсія “цароў” на Шчодры вечар наведвае дамы вяскоўцаў і разыгрывае драму “Цар Максіміліян”.
У калядных паходах прымаюць удзел і мясцовыя фальклорныя героі — Дзед і Баба. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў дома, якія шчодра адорваюць удзельнікаў абраду. З надыходам цемры “цары” запальваюць факелы, што надае дзеі незвычайную відовішчнасць.
Сёлета Шчодры вечар на Капыльшчыне святкаваўся як ніколі маштабна. Там пабывалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, эксперты-этнографы, фалькларысты. Спецыяльна для таго, каб убачыць працэсію “цароў”, Семежава наведаў і вядомы журналіст з Японіі Нарыта Кунісу.

Надзея Радзівон

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра унікальны беларускі абрад “Калядныя цары”, занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, знялі фільм.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика