Перажыць катастрофу ў кінатэатры. 21.by

Перажыць катастрофу ў кінатэатры

21.01.2010 00:09 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новае вымярэнне кінаадчуванняў

Колькі каштуе сумнеўнае шчасце быць абсыпаным пяском і аблітым вадой? Каля 10 тысяч рублёў за пяць хвілін экстрыму. Новыя 5D-кінаатракцыёны дазваляюць адчуць эфект поўнай прысутнасці. Гэта значыцца, што цяпер герой фільма і глядач – адна і тая ж асоба. Калі нехта на экране на шалёнай хуткасці нясецца па трасе, то і глядацкае крэсла будзе гайдацца з боку ў бок і ледзь не ўзлятаць пры разгоне, а ў вочы будзе біць струмень паветра. Гэта кіно па форме і атракцыён па сутнасці. “Ледзяныя гонкі”, “П’яныя рэйкі”, “Іншапланетнае сафары”…– назвы фільмаў кажуць самі за сябе. Напрыклад, “Супер-8” – той самы атракцыён, што ў забаўляльным парку, толькі віртуальны. І без рызыкі, што на шляху вазка на яве праломіцца платформа дваццаціпяцігадовай даўніны. А 5D-ролік менавіта так і сканчваецца – нечаканым абрывам наперадзе. Кажуць, у такія моманты гледачы скідваюць з сябе стэрэаакуляры, каб хутчэй вярнуцца ў рэальнасць…

Эвалюцыя кіно

Кінамастацтва зрабіла чарговы крок наперад і трапіла ў новае вымярэнне. Яго можна назваць і 4D, і 5D. Што было раней? Тыя фільмы, што транслююцца па тэлевізары ці ў звычайных кінатэатрах, адносяцца да вымярэння 2D – у іх ёсць толькі выява і гук. Залы, у якіх на ўваходзе выдаюць спецыяльныя стэрэакуляры, паказваюць фільмы з імітаванай стэрэявыявай. Гэта 3D.

Наступнай прыступкай кінаэвалюцыі стала рухомае крэсла, якое імітуе фізічныя эфекты, напрклад, распырсквае ваду. Калі ж глядач цалкам пагружаецца ў атмасферу фільма, і яго ахінаюць спецыяльныя араматы і пахі – гэта і ёсць самае сапраўднае 5D.


Пяцёрка лепшых

Дзе ў Беларусі знайсці такія кінаатракцыёны і што ў іх можна паглядзець?

Геаграфія 5D пакуль не надта шырокая. У забаўляльны спіс патрапілі Менск, Магілёў, Маладзечна, Барысаў і Гародня, прычым ў сталіцы працуе два атракцыёна. Месца знаходжання кінатэатраў пазначана на карце. Варта адзначыць, што два з кіназалаў прыватныя – магілёўскі і той, што ў ГЦ “Экспабел”. Астатнія належаць дзяржаўнаму “Кінавідэапракату”. Агульны кошт залы з апаратурай і кінастужкамі складае $120-130 тысяч.


Неда-5D

Вызначыць, якія з пералічаных атракцыёнаў можна назваць сапраўдным 5D, складана. Напрыклад, у большасці старых будынкаў савецкіх кінатэатраў па тэхніцы бяспекі забаронена разліваць ваду. Няма і араматаў вясновага леса ці амерыканскага марскога берага.

Кіно, якое паказваецца ў Беларусі складана назваць фільмамі, хутчэй – ролікамі. Сеанс працягваецца ад трох да пяці хвілін. Зрэшты, больш гледачы і не вытрымліваюць… Кошт білета, як было напісана вышэй, складае каля 10 тысяч рублёў. У зале звычайна ўсталявана ад пяці да васьмі месцаў.

Абмежаванні для гледачоў тыя самыя, што пры наведванні экстрэмальных атракцыёнаў. Цяжарным жанчынам, маленькім дзецям, асобам са слабым вестыбулярным апаратам наведваць 5d-кіно не рэкамендуецца. Не пусцяць і тых, хто важыць больш за 100 кг, крэсла можа не вытрымаць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з’яўляюцца кінатэатры фармату 5D. Яны забяспечваюць гледачу поўнае занурэнне ў кінарэальнасць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика