Віртуальная калекцыя
02.02.2010
—
Новости Культуры
|
Бібліятэка Храптовічаў вярнулася ў электронным выглядзе
Праект віртуальнай рэканструкцыі збору кніг беларускага шляхецкага роду Храптовічаў ажыццёўлены сумесна Нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Украіны пры падтрымцы ЮНЕСКА. Электроннае выданне прысвечана родавай бібліятэцы Яўхіма і Адама Храптовічаў — выдатных дзяржаўных, ваенных, палітычных і рэлігійных дзеячаў. У віртуальны збор увайшлі бібліяграфічныя апісанні і копіі тытульных лістоў старажытных кніг XV–XVI стагоддзяў, выданняў другой паловы XVI–XVII стагоддзяў і друкарняў Вялікага княства Літоўскага. Таксама сюды ўключаны артыкулы пра гісторыю роду Храптовічаў, пра бібліятэку і яе кніжную калекцыю, а таксама спіс літаратуры. Варта адзначыць, што сабраныя матэрыялы прадстаўляюць гісторыю аднаго з найбуйнейшых кніжных збораў Беларусі, дапамогуць пры вывучэнні дакументальнай спадчыны краіны, з’яўляюцца своеасаблівым віртуальным вяртаннем калекцыі на радзіму. Нацыянальная бібліятэка будзе працягваць пошук матэрыялаў, якія маюць дачыненне да бібліятэкі Храптовічаў. Для гэтага беларускія спецыялісты супрацоўніча-юць з замежнымі калегамі. Як вядома, бібліятэка Храптовічаў знаходзілася ў родавым маёнтку Шчорсы на Навагрудчыне, што ў Гродзенскай вобласці. Перад Першай сусветнай вайной калекцыя была перавезена ў Кіеў. Гэтая бібліятэка лічылася адной з самых багатых ва Усходняй Еўропе, кніжны фонд налічваў па розных дадзеных, ад дзесяці да дваццаці тысяч асобнікаў. Жанна Катлярова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бібліятэка Храптовічаў вярнулася ў электронным выглядзе
|
|