Памёр Авром Суцкевер, вядомы габрэйскі паэт, уражэнец Смаргоні. 21.by

Памёр Авром Суцкевер, вядомы габрэйскі паэт, уражэнец Смаргоні

22.01.2010 19:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На 98-м годзе жыцця ў Тэль-Авіве памёр Авром (Аврагам) Суцкевер, уражэнец Смаргоні, адзін з выбітных паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён трымаўся ўсё жыццё.

Нарадзіўся Суцкевер у Смаргоні ў 1913 годзе, адкуль праз 2 гады яго і яго сям"ю дэпартавалі ў Сібір (па Смаргоні праходзіла дэмаркацыйная зона паміж Нямеччынай і Расіяй). У 1920 годзе вярнуўся ў Вільню, дзе пачаў пісаць вершы на старагабрэйскай мове, іўрыце, але хутка перайшоў на больш звыклы для тых часоў ідыш.

Трапіў у Віленскае гета, дзе зрабіўся сябрам баявой арганізацыі, а ў конадзень ліквідацыі гета сышоў да партызанаў і ваяваў у Нарачанскіх лясах. У савецкіх партызанах напісаў паэму «Усе клятвы», якая зрабіла нагэтулькі моцнае ўражанне на сябраў Антыфашысцкага габрэйскага камітэту, што па паэта з Масквы паслалі спецрэйсам самалёт. У Маскве Суцкевер пасябраваў з Эрэнбургам і Пастэрнакам.

Пасля вайны Суцкевер выступіў сведкам на Нюрнбергскам працэсе, а ў 1948 Суцкевер, адданы камуніст, праз нязгоду з савецкім урадам па габрэйскім пытанні, пры дапамозе Голды Мэір, пераехаў у Ізраіль.

У Ізраілі заснаваў часопіс «Ды Голдэнэ кейт» («Залаты ланцуг»), які быў прытулкам для парэштак сусветнай ідышскай культуры і літаратуры, і да 1998 года быў яго незаступным рэдактарам. Пісаў вершы збольшага пра Галакост, выдаў кнігу ўспамінаў «З віленскага гета».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 98-м годзе жыцця ў Тэль-Авіве памёр Авром (Аврагам) Суцкевер, уражэнец Смаргоні, адзін з выбітных паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика